Свет

Прышчэплены «Спутнікам V» прэзідэнт Аргенціны паведаміў аб падазрэнні на кавід

Прэзідэнт Аргенціны Альберта Фернандэс паведаміў у Twitter, што яго тэст на антыген да каранавіруса аказаўся станоўчым, піша РБК.

З фэйсбука прэзідэнта Аргенціны

62-гадовы палітык распавёў, што адчуў галаўны боль, а затым у яго паднялася тэмпература да 37,3 градуса. Кіраўнік дзяржавы чакае вынікаў ПЛР-тэсту. Фернандэс адзначыў, што сышоў у рэжым самаізаляцыі, прытрымліваецца рэкамендацый доктара і ў цэлым пачуваецца добра.

Ён таксама заклікаў суграмадзян не супакойвацца і працягваць выконваць уведзеныя ў краіне абмежавальныя меры. Па яго словах, пандэмія яшчэ не скончылася, і ўсім трэба клапаціцца пра сябе.

У сярэдзіне студзеня ў адміністрацыі Фернандэса паведамлялі, што ён зрабіў прышчэпку першым кампанентам вакцыны «Спутнік V». Афіцыйна пра яго вакцынацыю другім кампанентам прышчэпкі не паведамлялася.

Цэнтр імені Гамалеі, распрацоўшчык вакцыны, адказаў на паведамленне Фернандэса. У твіты палітыку пазычылі найхутчэйшага выздараўлення, адзначыўшы, што расійскі прэпарат нават у выпадку пацверджанага COVID-19 забяспечвае больш лёгкае цячэнне хваробы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць