Навука і тэхналогіі

Патэнцыйнае залатое дно: здабыча канкрэцыі на дне акіяна

У свеце зноў разгараецца спрэчка наконт планаў па глыбакаводнай здабычы карысных выкапняў. 

Фота BBC

На працягу многіх гадоў эка-актывісты выступалі супраць ідэі здабычы металаў з марскіх глыбінь. Цяпер іх падтрымалі такія буйныя кампаніі, як BMW, Volvo, Google і Samsung. Яны заклікаюць да мараторыя на глыбакаводную здабычу карысных выкапняў, паведамляе BBC.

Гэты крок раскрытыкавалі іншыя кампаніі, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы планаў па здабыванні мінералаў на дне акіяна. Яны перакананыя, што гэта больш мэтазгодна, чым здабываць карысныя выкапні на сушы.

Канцэпцыя здабычы глыбакаводных металаў узнікла ў 1960-х гадах. Тады даследчыкаў захапіла ідэя здабывання мінеральных утварэнняў, якія называюцца канкрэцыямі, з глыбінь акіяна. Яны багатыя на каштоўныя мінералы, але цікавасць да іх узмацнілася ў апошнія гады, калі стала вядома, што многія з канкрэцый маюць у складзе кобальт і іншыя металы, неабходныя для батарэй у электрамабілях.

Дзясяткі прадпрыемстваў даследуюць раёны Ціхага і Індыйскага акіянаў, а некаторыя кампаніі распрацавалі вялізныя рабатызаваныя машыны для перасоўвання па марскім дне ў пошуках канкрэцый, якія пасля могуць перадавацца караблям на паверхні. Адна з такіх прыладаў ужо выпрабоўвалася ў Іспаніі ў 2019 годзе.

Аднак групы, якія займаюцца праблемамі навакольнага асяроддзя, заклікаюць да мараторыя на здабычу глыбакаводных металаў да таго часу, пакуль не з’явіцца больш звестак наконт магчымых наступстваў такой здабычы. Да іх далучыліся буйныя кампаніі, сярод якіх вядомы аўтавытворца BMW.

Клаўдыя Бэкер, старшы эксперт BMW па ўстойлівых пастаўках, мяркуе, што глыбакаводная здабыча можа мець незваротныя наступствы. Канкрэцыі на дне акіяна ўтвараліся на працягу мільёнаў гадоў, і пакуль невядома, колькі відаў залежыць ад іх і як гэта паўплывае на харчовы ланцуг. Галоўная прычына, па якой BMW падтрымлівае мараторый, — адсутнасць падрабязных даследаванняў, якія б дазволілі ацаніць рызыку.

Таксама Бэкер дадае, што, хоць шахты на сушы і абвінавачваюць у забруджванні навакольнага асяроддзя і высечцы лясоў, для іх распрацоўваюцца высокія стандарты і іншыя шляхі вырашэння праблем. Для глыбіняў акіяна, у сваю чаргу, пакуль няма інструментаў кантролю, каб ацэньваць наступствы здабычы карысных выкапняў.

Аднак кампанія DeepGreen, якая плануе здабываць канкрэцыі ў Ціхім акіяне, лічыць, што аўтавытворцы паводзяць сябе безадказна, бо глыбакаводная здабыча можа забяспечыць сыравіну для хуткага пераходу да нулявога выкіду вугляроду.

Тым не менш, умяшанне чатырох буйных кампаній у дыскусію ўзмацняе неабходнасць правядзення дадатковых даследаванняў для адказу на ключавыя пытанні.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам27

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам

Усе навіны →
Усе навіны

У аэрапортах Вялікабрытаніі ўзнік хаос пасля масавага тэхнічнага збою

Лукашэнка вечарам сустрэўся з Вальфовічам6

Сяргей Ціханоўскі: Пасля ўчынку Пачобута адмоў беларусам у прытулку будзе яшчэ больш67

Падчас сходу лавіны ў Кабардзіна-Балкарыі загінулі супрацоўнікі Расгвардыі, але не спецназаўцы3

Яраслаў Чарнагор павіншаваў беларусаў з гадавінай перамогі пад Оршай2

Наступленне УСУ на Ліманскім кірунку: што вядома пра аперацыю і чаму OSINT-аналітыкі называюць яе прарывам3

Выйшаў на свабоду 18‑гадовы блогер, якога судзілі за махінацыі з грашыма, сабранымі на лячэнне Вані Сцяцэнкі11

Капітан лонданскай футбольнай каманды стаў каралём ва Угандзе

Лісічкі ад 3 рублёў, рыжыкі — ад 8. Дзе выгадней за ўсё купляць грыбы ў Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам27

«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць