Грамадства

Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская афіцыйна затрыманая па крымінальнай справе

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў муж Таццяны Уладзімір Яворскі. У чацвер над усімі затрыманымі актывісткамі «Звяна» прайшлі адміністрацыйныя працэсы.

Human Constanta

Заснавальніцу грамадскага аб’яднання «Звяно» і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» Таццяну Гацуру-Яворскую затрымалі 6 красавіка.

Напярэдадні супрацоўнікі ДФР правялі ператрусы ў офісе арганізацыі, а таксама ў кватэры і на лецішчы Таццяны. Следчыя дзеянні праводзіліся ў межах справы па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса — фінансаванне або матэрыяльнае забеспячэнне беспарадкаў.

За дзень да затрымання Таццяны Гацуры-Яворскай сілавікі правялі ператрусы яшчэ ў дзвюх арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» — Наталлі Трэнінай і Юліі Сяменчанка. Абедзве яны зараз таксама за кратамі.

У чацвер над затрыманымі актывісткамі прайшлі адміністратыўныя працэсы. Трое з іх атрымалі штрафы, у тым ліку Таццяна Гацура-Яворская. Акрамя штрафу Таццяне таксама выставілі абвінавачванне па крымінальным артыкуле.

«Усіх затрыманых актывістак «Звяна» судзілі па адміністрацыйных справах, у тым ліку Таццяну, — расказаў Уладзімір. — Таццяне далі штраф, 50 базавых і маглі выпусціць. Мы чакалі ля ІЧУ. У выніку адвакат сказала, што ў Таццяны іншы статус, яна затрыманая па крымінальнай справе. Што гэта за справа канкрэтна, мы пакуль не ведаем. Ахова ІЧУ не паведамляла дэталяў. Агулам сёння судзілі пяць затрыманых. Аднаго чалавека адпусцілі са штрафам, яшчэ траім далі па сем сутак, яны будуць пад вартай да панядзелка. Усіх прызналі вінаватымі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам праваахоўных органаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь10

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода4

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

Палітолаг Валер Карбалевіч назваў самы важны дзень у сваім жыцці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь10

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць