Грамадства

У Гродне ліквідуюць яшчэ адзін культурны цэнтр

Пракуратура Гродна разам з Эканамічным судом вобласці маюць намер спыніць дзейнасць мясцовай культурна-асветніцкай установы «Цэнтр гарадскога жыцця». З ініцыятывай закрыць папулярны ў горадзе культурны цэнтр выступіў пракурор Уладзімір Клішын. Падрыхтоўчае паседжанне адбылося 20 красавіка, піша Белсат

Адзін з канцэртаў у «Цэнтры гарадскога жыцця»

У судзе стваральнік і дырэктар Цэнтра Павел Мажэйка паведаміў, што інфармацыю пра пачатак суда атрымаў літаральна за некалькі гадзінаў перад працэсам, і заявіў хадайніцтва аб пераносе разгляду справы на пазнейшы тэрмін, каб азнаёміцца з прэтэнзіямі пракурора і даць належны адказ.

Хадайніцтва задаволілі і далі час да заўтра. У працэсе бяруць удзел намеснік пракурора Гродна, прадстаўнік аддзела культуры горада і прадстаўнік гарвыканкама.

«З сумам прачытаў пазоўную заяву. Частка з прэтэнзіямі да Цэнтра амаль даслоўна перапісаная з «Вікіпедыі». Вось такая яна сёння, вяршыня прававой думкі», — мяркуе П. Мажэйка

«Цэнтр гарадскога жыцця» працуе ў Гродне амаль 5 гадоў, і за гэты час стаў культавым месцам для творчых асобаў. Гэта прастора, якая гуртуе актыўных, ініцыятыўных людзей, месца, дзе папулярызуецца беларускасць і пашана да свайго. За час працы пляцоўкі тут адбыліся больш за 250 культурніцкіх і асветніцкіх імпрэзаў, 35 выставаў, больш за сотню прэзентацыяў, творчых сустрэчаў, майстар-класаў, некалькі вялікіх фестываляў, такіх як кінафестываль «Watch Docs» і фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova», навуковыя канферэнцыі, канцэрты, прэзентацыі кніг і сустрэчы з літаратарамі.

У 2020 годзе Цэнтр гарадскога жыцця прапанаваў сваю пляцоўку для збору і працы валанцёраў «ByCovid», якія дапамагалі гарадзенскім медыкам у барацьбе з пандэміяй каранавіруса. 

19 сакавіка 2021 года ў Цэнтры адчынілася выстава мастака Алеся Пушкіна «Пушкін у Горадні», на якой былі выстаўленыя мастацкія прапановы роспісаў гродзенскага Старога замку і творы мастака розных гадоў. Пракурор горада Уладзімір Клішын палічыў, што адна з працаў (партрэт удзельніка антысавецкага падполля Яўгена Жыхара) парушае заканадаўства «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» і запатрабаваў ліквідацыі Цэнтра. Супраць А. Пушкіна заведзена крымінальная справа (арт.130), ён — за кратамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром68

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць