Стрымінгавая платформа Netflix шукае спецыялістаў у сферы геймінгу, каб пачаць вытворчасць уласных відэагульняў. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на крыніцы.

Адзначаецца, што платформа цяпер шукае чалавека, які б узначаліў нагляд за яе пашырэннем у сферы відэагульняў. Звязана гэта з ростам папулярнасці гэтага сегмента забаў падчас пандэміі.
Адзін з варыянтаў — стварэнне сэрвісу накшталт Apple Arcade. Плануецца, што ў гульнях не будзе рэкламы.
Гэта не першыя спробы платформы ўвайсці ў сферу відэагульняў. Раней яна эксперыментавала з інтэрактывам, у прыватнасці ў сваім серыяле «Чорнае люстэрка», дзе гледачы маглі выбіраць, што персанаж будзе рабіць далей. Таксама былі створаны гульні па матывах серыялаў «Вельмі дзіўныя справы» і «Папяровы дом».
-
Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай
-
Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася
-
«Гуляйце ў відэагульні або будзеце тупымі!» Што за даследаванне працы мозгу так усхвалявала Ілана Маска
Каментары