БТ заплаціць расійскай тэлевядучай Вользе Бузавай $500 тысяч?
Расійская тэлевядучая Вольга Бузава, якая праславілася як удзельніца скандальнага шоу «Дом-2», перабіраецца ў Беларусь. Тут яна будзе настаўнікам вакальнага конкурса «X-Фактар», які запускае БТ.

У Расіі з вакальных даных Бузавай смяюцца, затое ў Мінск паклікалі вучыць спяваць маладых беларусаў.
Паводле інфармацыі «Камсамольскай праўды», ганарар Бузавай за сезон можа дасягнуць $500 тысяч. Гаворка ідзе пра поўны сезон, фінал плануецца на снежань 2021 года.
Каментары