Свет

Турэцкія беспілотнікі змянілі баланс сіл вакол Расіі

Свет ашаломлена назіраў, як рэзка змяніўся ход канфліктаў у Карабаху і Лівіі з прыбыццём туды турэцкіх ракетаносных беспілотнікаў.

Фота wikipedia.org

Летась у інтэрнэце з’явіліся дзясяткі відэа з Карабаха, як выпушчаныя з беспілотнікаў ракеты знішчаюць артылерыйскія ўстаноўкі, танкі, грузавікі, камандныя пункты, мінамётныя пазіцыі і радыёлакацыйныя ўстаноўкі. Дзякуючы новай зброі Азербайджан за шэсць тыдняў заняў тэрыторыі Нагорнага Карабаха, якія да таго 30 гадоў кантраляваліся армянскімі сіламі, за якімі стаяла Расія.

Беспілотнікі могуць знаходзіцца ў паветры 24 гадзіны і знаходзіць слабыя месцы ў сістэмах супрацьпаветранай абароны праціўніка, піша The Wall Street Journal.

Новая тактыка з узброенымі беспілотнікамі стала паспяховай у рэгіянальных канфліктах і тым самым змяніла стратэгічны баланс вакол Турцыі і Расіі. Турэцкія дроны паспяхова знішчалі танкі і іншую тэхніку ў Сірыі, Лівіі і Карабаху.

Вядучым экспарцёрам ваенных беспілотнікаў на Блізкі Усход і ў Афрыку стаў Кітай. А Ізраіль і ЗША ўжо даўно выкарыстоўваюць высакаякасныя дроны ў контртэрарыстычных аперацыях. Аднак краіны не прадаюць найлепшыя мадэлі нават саюзнікам, бо асцерагаюцца іх распаўсюджвання.

Тэхнічны прагрэс і высокая канкурэнцыя паспрыялі стварэнню недарагіх альтэрнатыў, якім і стаў турэцкі беспілотнік Bayraktar TB2. Турэцкія дроны ўзброеныя чатырма ракетамі, а іх дальнасць дзеяння дасягае прыкладна 320 км, што складае пятую частку радыуса дзеяння амерыканскага беспілотніка MQ-9.

Але гэтыя тэхнічныя абмежаванні апраўданыя цаной: набор з шасці турэцкіх беспілотнікаў каштуе дзясяткі мільёнаў даляраў, а не сотні, як амерыканскія MQ-9.

Таму попыт на турэцкія беспілотнікі вялікі. Іх набываюць Катар і Украіна, краіны Афрыкі і Азіі, а ў мінулым месяцы пра свой намер купіць 24 турэцкія беспілотнікі заявіла Польшча.

Турэцкія беспілотнікі ўпершыню прыцягнулі міжнародную ўвагу ў пачатку 2020 года ў Сірыі, калі паўстанцам, якіх падтрымлівае Турцыя, удалося адбіць атаку войскаў сірыйскага рэжыму, які падтрымліваецца Расіяй.

Пасля беспілотнікам удалося змяніць ход грамадзянскай вайны ў Лівіі. TB2 даказалі сваю значную перавагу над расійскімі ракетнымі комплексамі.

Поспех турэцкіх беспілотнікаў дапамог прэзідэнту Турцыі Эрдагану пашырыць свой рэгіянальны ўплыў без колькаснага павелічэння войскаў і закупкі дарагога абсталявання.

У студзені 2019 года Украіна падпісала пагадненне аб закупцы беспілотнікаў у Турцыі. Цяпер Украіна мае не менш за шэсць турэцкіх дронаў, і Кіеў вядзе перамовы наконт сумеснай вытворчасці. Краіна спадзяецца, што турэцкія дроны дазволяць краіне стрымліваць расійскую агрэсію і адэкватна адказаць у выпадку інтэрвенцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома4

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах2

«Наша Ніва» атрымала тры журналісцкія прэміі. Сярод пераможцаў Бугай і Роўда23

96‑гадовы Уорэн Бафет перастае кіраваць кампаніяй Berkshire Hathaway1

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам24

У Балівіі апісалі новы від дзікага ката. Такога не было больш за 100 гадоў1

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі26

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома4

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць