Грамадства

«Вы сімпатычнейшая за сведку». Пагаварылі з хлопцам, які затроліў суд на скайп-пасяджэнні

«На сведку яшчэ будзеце глядзець?» — «Не, дзякуй, вы сімпатычнейшая за сведку». Камічнае відэа анлайн-пасяджэння Віцебскага суда абляцела сацыяльныя сеткі. На ім хлопец троліць прысутных: мяняе галаўныя ўборы (надзявае то ваенную каску, то карону), сядзіць на фоне бел-чырвонага-белага сцяга і паказвае шыльду «сарказм».

Герой відэа — Андрэй Кулакоў, вядомы ў горадзе як кіроўца «жывемабіля». Ён расказаў «Нашай Ніве» дэталі таго суда.

Пасяджэнне адбылося 21 мая. На ім разглядалі справу ажно за верасень мінулага года.

«Мяне з сяброўкай абвіначвалі тады, што мы нібыта размалявалі сцены кафэ надпісам «Света 80%». Спачатку за дробнае хуліганства хацелі судзіць, але потым перакваліфікавалі на 23.34. Мяне ў выніку апраўдалі, сяброўцы далі штраф 15 базавых. А тут умяшалася пракуратура. Месяц таму адтуль прыйшлі паперы, што суддзя быццам дапусціў парушэнні. Старую пастанову адмянілі і адправілі справу на пераразгляд», — тлумачыць Андрэй.

Хлопец адправіў ліст на электронную пошту суда, паведаміў, што будзе ўдзельнічаць у пасяджэнні па скайпе, і ўказаў свой логін. «Гэта маё законнае права», — усміхаецца ў адказ на здзіўленне, што яму дазволілі не прысутнічаць у зале. Пра тое, каб яго падключылі па скайпе, хадайнічаў таксама адвакат.

«Пасяджэнне скамечана прайшло. Маіх рэплік практычна не было. Я проста мяняў шапкі. Абраў такі рэквізіт, які быў пад рукой. Складана было не смяяцца — я рагатаў як конь. Гэта не першы мой вясёлы суд. Астатнія былі ўжывую, таму не мог запісаць на відэа.

Практычна з усімі суддзямі я ўжо знаёмы, а гэта новая была. Нармальна рэагавала, пазітыўна. У мяне склалася ўражанне, што яна сама не ў захапленні, што на яе павесілі гэтую мёртвую справу», — кажа хлопец.

Справу ў выніку адправілі на дапрацоўку: паказанні сведкі-даішніка разыходзіліся з рапартам і тым, што ён расказваў на судзе восенню.

«Жывемабіль» Андрэя, дарэчы, ужо амаль год стаіць на стаянцы міліцыі. А дакладней два мабілі — калі першы адабралі, у той жа вечар хлопец зрабіў другі. БЧБ-бус канфіскавалі пасля аварыі з машынай ДАІ 20 жніўня. А Андрэя пазбавілі правоў на 11 месяцаў.

Ці могуць хлопца прыцягнуць да адказнасці па адміністрацыйным артыкуле за падзеі мінулага верасня? Па законе не — тэрміны выйшлі.

Па старым КаАП асудзіць за акцыю маглі на працягу двух месяцаў з даты правапарушэння ці на працягу двух месяцаў з даты адмены пастановы, але не пазней за паўгода з даты правапарушэння. Па новым кодэксе тэрмін павялічылі да года. Але паколькі правапарушэнне адбылося ў верасні 2020 года, то і судзіць мусяць па тых нормах, што дзейнічалі тады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць