Меркаванні4242

Славамір Адамовіч: Так, як я жыў, чалавек жыць не павінен

Першае інтэрв'ю паэта на радзіме.

Першае інтэрв'ю паэта на радзіме.

47-гадовы Славамір Адамовіч — сталы раздражняльнік для беларускіх уладаў. У 1996-м трапіў за краты за верш «Убей презідента», праз год учыніў пэрформанс — зашыў рот на знак пратэсту супраць уціску свабоды слова. А напачатку 2000-х выехаў у Нарвэгію. І вось новы паварот у лёсе. Ці канчатковае вяртаньне?

— Так, гэта ўжо канчаткова...

— Чым выкліканае рашэньне? Усё ж тэрмін за мяжой пражыты немалы...

— Тэрмін немалы, але так, як я жыў, чалавек жыць не павінен. Пэрспэктывы там ніякай не было, дый сем гадоў — дастатковы тэрмін, каб убачыць відавочнае і зрабіць такі крок, які я ўрэшце і зрабіў.

— То бок рашэньне ад пачатку было памылковае і сем гадоў папросту змарнаваныя?

— Не, ні ў якім разе час не загублены. Але прыйшоў час проста вярнуцца і жыць дома.

— У творчым сэнсе Нарвэгія спрыяла працы?

— Не скажу, што ўсё йшло вельмі імпэтна. Але, тым ня менш, трэба будзе нешта выдаваць, асабліва не адкладаючы. Трэба будзе надрукаваць і кніжку вершаў, і кнігу прозы. Напэўна, было б цікава з дапамогай знаёмых і фотавыставу нават наладзіць, бо ёсьць шмат матэрыялу. І, мяркую, такая выстава была б ня менш цікавая, чым кніжкі. Таму, безумоўна, нешта рабілася і ўжо зроблена, і засталося толькі давесьці да чытача і гледача.

— Чым вы займаліся апошнім часам?

— Ніякай сур’ёзнай справы, толькі падручная чорнарабочая праца. І тое яшчэ не было гарантыі, каб яна была стабільная і пастаянная. На жаль, усё несур’ёзныя заняткі. Апроч таго, займаўся на розных курсах. То бок прафэсіі ўсё набываў і набываў, толькі, на жаль, на практыцы гэтыя прафэсіі нельга было рэалізаваць. Урэшце, гэта адна з прычынаў, чаму я вярнуўся. А зараз вось крызіс, зручнае прыкрыцьцё, каб увогуле спыніць спадзявацца на нейкую сур’ёзную працу.

— У Нарвэгію ехалі ўсё ж назаўсёды?

— Калі адкінуць і не гаварыць пра палітычны аспэкт, то я папросту ехаў на заробкі. Але паколькі чалавек мае пэўны імідж, то даводзілася нешта карэляваць. Калі адкінуць палітычны аспэкт, то я папросту ехаў на заробкі. Першая ж і галоўная мэта — гэта зарабіць. Таму што дома ня мог знайсьці магчымасьць прыкладаньня сваім сілам. На жаль, я не адзіны ў гэтай сытуацыі. Па Эўропе, па дыяспары праехаў летась і сёлета, і магу сказаць: у такой сытуацыі тысячы нашых людзей. Таму тут асабліва нічога дзіўнага няма. Таму ехаў зарабляць. У рэшце рэшт, як мог, зарабіў, але ўжо час вярнуцца.

— Ці тая гэта краіна, дзе можна зарабіць?

— Краіна тая, толькі трэба дабіцца да гэтай працы. Проста справа ў тым, што тое, што я магу рабіць, у мяне найлепш атрымліваецца толькі дома — пісаць па-беларуску і на беларускую тэму. Бо любой краіне гэта не цікава, акрамя як у нас, правільна? А іншай адпаведнай прафэсіі я ня маю, таму і было складана. Але калі ёсьць добрая прафэсія і чалавек спэцыяліст, то ён, безумоўна, у прынцыпова іншай сытуацыі.

— Беларусь за гэты час неяк зьмянілася, штосьці ўразіла?

— Зьнешне?.. Я ехаў праз Маладэчна да бацькоў, дык на маладэчанскім вакзале хіба што крыху пачысьцела, палепшала. І здаўна мне знаёмая публічная прыбіральня, здаецца, набыла нарэшце прыстойны выгляд. Гэта і жарт, і разам з тым сур’ёзна, бо гэта твар, аблічча горада і ўвогуле любой краіны. У любым гарадку, у любым мястэчку праз стан вакзалу і вакзальнай прыбіральні можна меркаваць, у якім стане краіна. Але гэта такое лякальнае ўражаньне, і ня думаю, што тут нешта істотна зьмянілася да лепшага (хоць спадзяюся, што і да горшага таксама). Галоўнае пытаньне — у якасьці чалавечага матэрыялу.

— Зьмены ў палітычным кантэксьце адчувальныя?

— У палітычным? Усё зьмяняецца толькі ў горшы бок — што да той часткі грамадзтва, якая неяк спрабуе супраціўляцца. Безумоўна, тут можна доўга выказваць свае меркаваньні, чаму так адбываецца і што рабіць у дадзенай сытуацыі. Але з боку рэжыму ціск як быў, такі і працягваецца. І нават узмацняецца гэты ціск. Ня толькі палітычны, але і эканамічны.

— Ці былі праблемы падчас перасячэньня мяжы? У вас нібыта пратэрмінаваны пашпарт?

— Дзякуй богу, усё прайшло нармалёва. Зьвярнулі ўвагу на пашпарт, задавалі пытаньні, але ў прынцыпе я задаволены, усё выглядала досыць прыстойна. Не скажу, што гэта можна было назваць праблемай. Прапусьцілі практычна без праблемаў«.

— На бліжэйшыя месяцы якія пляны?

— Сустракацца з тымі людзьмі, якія яшчэ не адхінуліся ад мяне, якія дагэтуль могуць супрацоўнічаць са мной, а я зь імі. Спадзяюся, што будзем займацца падрыхтоўкай да выданьня рукапісаў, і адначасова мяркую заняцца падрыхтоўкай фотавыставы. Адным словам, трэба будзе правесьці шмат сустрэчаў, шмат чаго высьветліць, вытлумачыць для сябе, з кім надалей можна будзе весьці нейкія справы. Ну і, натуральна ж, нейкія побытавыя пытаньні паралельна давядзецца вырашаць.

Каментары42

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць