Грамадства

Абвінавачаных у тэрарызме прызналі палітвязнямі. Праваабаронцы перагледзелі крытэрыі?

На днях сем чалавек, абвінавачаныя ў акце тэрарызму, былі прызнаныя палітвязнямі. Гэта былы следчы Яўген Юшкевіч і фігуранты справы Аўтуховіча — Галіна Дзербыш, Ірына і Антон Мельхеры, Сяргей, Любоў і Павел Разановічы. Звычайна па артыкулах, звязаных з гвалтам, праваабаронцы чакаюць суду, каб праясніць карціну. Але тут статус палітвязня людзі атрымалі да суда. Чаму?

Крытэрыі прызнання палітвязням не змяніліся.

«Гэта рашэнне заснавана на тым жа падыходзе, што і раней. Па сутнасці гэта рэакцыя на злоўжыванне дзяржавай сваімі паўнамоцтвамі ў галіне норматворчасці і правапрымянення», — кажа юрыст «Вясны» Павел Сапелка.

У выпадку з Галінай Дзербыш, сем’ямі Мельхер і Разановіч утрыманне пад вартай прымяняецца неабгрунтавана, без дастатковых падстаў для гэтага.

Людзей затрымалі яшчэ ў снежні мінулага года. Актыўных следчых дзеянняў у дачыненні да іх не праводзіцца. Расследаванне дагэтуль не скончылі, хоць на дзяржаўных тэлеканалах адразу сцвярджалі, што віна і роля ўсіх фігурантаў справы даказаныя.

Калі верыць матэрыялам расследавання, распаўсюджаным гэтымі рэсурсамі, роля гэтых людзей была эпізадычнай, другараднай. Таму, мяркуюць праваабаронцы, доўгае ўтрыманне Дзербыш, Мельхераў і Разановічаў пад вартай мае мэты, якія супярэчаць агульнапрызнаным стандартам.

Яўгена Юшкевіча прызнавалі палітвязнем у снежні мінулага года, калі яго затрымалі па артыкуле 342 КК. Пасля былога следчага адпусцілі пад падпіску ад нявыездзе. У красавіку яго затрымалі зноў.

Звестак аб здзяйсненні ім гвалтоўных злачынстваў не з'явілася, а яму самому забаронена агучваць нейкую інфармацыю па справе. Абставіны прад'яўлення новага абвінавачвання ў тэрарызме даюць праваабаронцам падставы лічыць, што яго ўтрыманне ў СІЗА можа быць адвольным, звязаным з грамадскай дзейнасцю.

«Вясна» спасылаецца на пазіцыю Камітэта па правах чалавека ААН: утрыманне пад вартай да суда не павінна быць агульнай практыкай. Яно мусіць прымяняцца не на падставе магчымага прысуду за інкрымінаванае злачынства, а на падставе неабходнасці ў гэтай меры.

Чытайце таксама:

«Усё робім правільна!» Топ-следчы Яўген Юшкевіч даў інтэрв'ю з СІЗА

Каментары

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»64

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце беларуса-небараку, якога армяне прадалі на фронт? Украінцы выменялі яго9

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе49

У Польшчы затрымалі яшчэ савецкага «злодзея ў законе»1

Зяленскі: Масква спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну супраць Украіны альбо аперацыю супраць краіны НАТА9

У Зімбабвэ дзівяцца, што іхні прэзідэнт сарваўся ў госці да Лукашэнкі зусім раптоўна. Перад тым ён наведаў сховішча з золатам2

«Вымерла і вымерла». Расійскі блогер Штафанаў выказаўся пра беларускую мову. Комікі Мірзалізадэ і Крывец зарубіліся з ім94

З 1 чэрвеня падаражэе камуналка1

Былога супрацоўніка службы аховы Лукашэнкі пасадзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн

Украіна прызначыла адказнага за супрацоўніцтва з Беларуссю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»64

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць