Навука і тэхналогіі

Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай

Гэтая гандлёвая платформа выскачыла з ніадкуль — у яе не было ні офісаў, ні ліцэнзій, ні штабоў. Цяпер урады настойваюць на тым, каб неяк узяць яе пад кантроль. Чаму гэта няпроста зрабіць, тлумачыць Wall Street Journal.

Фота Depositphotos.com

Фінансавая біржа, якая расце хутчэй за ўсе іншыя ў свеце, не мае цэнтральнага офісу ці афіцыйнага адрасу, не атрымоўвае ліцэнзій у краінах, дзе ажыццяўляе транзакцыі, а ейны дырэктар да нядаўняга часу наогул не прызнаваўся, дзе ён фізічна знаходзіцца.

Кампанія была заснаваная ўсяго чатыры гады таму, але сёння яна вядзе рэй ў свеце лічбавай валюты:

яе дзённы абарот большы за абарот чатырох галоўных канкурэнтаў разам узятых (і сягае 76 мільярдаў даляраў!).

Але, здаецца, надыходзіць канец яе нерэгуляванаму развіццю. Фінансісты разумеюць: лічбавыя актывы, што так хутка выраслі, становяцца сістэмна важнымі.

Засвоіўшы ўрок з крызісу 2008 году, справакавага некантраляванай выдачай крэдытаў на жытло, улады хвалююцца, калі штосьці ў фінансавай сістэме расце хутка і некантралявана.

Улады шэрагу краін ужо папярэдзілі карыстальнікаў, што гэтая біржа ‒ незарэгістраваная і не мае права аказваць паслугі. Амерыканская Камісія па каштоўных паперах і біржах шчыльна вывучае, наколькі законна дзейнічае Binance.US у Амерыцы і як яна звязаная з першапачатковай кампаніяй Binance.

Многіх хвалюе тое, што кампанія была заснаваная ў Кітаі, а значыць Кітай можа мець доступ да ўсіх данных амерыканскай лічбавай біржы.

Заснавальнік Binance Чжанпэн Чжао заявіў у інтэрвію, што кампаніі ўсё ж варта ўзгадніць сваю дзейнасць з нацыянальнымі законамі і правіламі. У тым ліку — атрымаць неабходныя ліцэнзіі.

Справа ў тым, што толькі 2% насельнікаў зямлі маюць крыптавалюту — каб заангажаваць астатнія 98%, лічбавай біржы давядзецца легалізавацца. Цяпер яны думаюць аб тым, каб адкрыць штабы і офісы, і ўжо ўвялі абавязковую сістэму ідэнтыфікацыі карыстальнікаў, каб прадухіліць незаконныя фінансавыя абароты на біржы. Тым не менш, пакуль інспектары не могуць дабіцца ад крыптабіржы адказу на простае пытанне: адкуль тыя ажыццяўляюць сваю дзейнасць.

На сёння вядома няшмат пра дырэктара-заснавальніка кампаніі, Чжанпэна Чжао.

У твітары ён падпісаны сваімі ініцыяламі CZ і мае амаль 4 мільёны падпісчыкаў. Яму 44 гады і на працу (а ён нарэшце прызнаўся, што жыве і працуе ў Сінгапуры) ён ездзіць на электрасамакаце.

Пра біткойн ён упершыню пачуў у 2013 за гульнёй у покер і моцна натхніўся самой канцэпцыяй. Паколькі людзі пасля краху 2008 году больш не давяралі банкаўскай сістэме, скарыстаўся нагодай адкрыць сваю анлайн пляцоўцу для абмену крыптавалюты. Для гэтага яму не былі патрэбныя ні банкаўскі рахунак ні цэнтральны офіс.

Яго перавагай над канкурэнтамі, якія таксама адкрывалі падобныя сайты, былі дзве рэчы: акрамя ангельскай мовы, сайт меў пераклад яшчэ на 8 моў, і ён быў проста арганізваны для зручнасці карыстальнікаў.

І так кампанія вырвалася неўзабаве ў лідары па абмене лічбавых валют.

Калі ў 2017 годзе Кітай забараніў дзейнасць крыптабірж унутры сваёй краіны, «наша каманда з 30 супрацоўнікаў проста спакавала рэчы і з’ехала ў Японію», расказаў Чжао на віртуальнай канферэнцыі па тэхналогіях.

У 2018 японцы таксама папярэдзілі кампанію, што тыя парушаюць закон, працуючы без ліцэнзіі ў Японіі. Пасля гэтага кампанія перастала адказваць на пытанні, адкуль яе супрацоўнікі ажыццяўляюць сваю дзейнасць.

Нягледзячы на праблемы з законам, кампанія квітнее і хутка расце. Чжао лічыць, што трэба запаволіць тэмпы росту, каб дазволіць іншым біржам падрасці. Гэта будзе выгадна і самой Binance.

Новая запатрабаваная прафесія data scientist з шасцізначным заробкам

Магутны ўдар па вытворцу праграм лічбавага шпіянажу. ЗША наклалі санкцыі на ізраільскую IT-кампанію

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»25

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца14

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»25

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць