Свет

МЗС Германіі ўзначаліць прыхільніца санкцый супраць Мінска і жорсткага курсу адносна Масквы Аналена Бербак

Партыі-ўдзельніцы будучага ўрада Германіі на чале з сацыял-дэмакратам Олафам Шольцам дамовіліся аб падзеле пасад у кабінеце міністраў. МЗС Германіі узначаліць сустаршыня «зялёных» Аналена Бербак, паведамляе нямецкае тэлебачанне.

У знешняй палітыцы Бербак мае рэпутацыю жорсткага і паслядоўнага праціўніка аўтарытарызму. У тым ліку «зялёныя» з'яўляюцца найбольш актыўнымі крытыкамі аўтакратый у Мінску і Маскве.

Яшчэ ў канцы мая Бербак заклікала пашырыць санкцыі ЕС супраць беларускіх уладаў і ўвесці штрафныя меры ў дачыненні да нафтавай галіны Беларусі. Менавіта «зялёныя» былі найбольш актыўныя ў публічнай падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці на фоне палітычных рэпрэсій у нашай краіне.

Бербак (як і іншыя «зялёныя») ставіцца да Крамля досыць насцярожана. Напрыклад, яна не падтрымлівае запуск «Паўночнага патоку — 2». На яе думку, гэты праект «супярэчыць еўрапейскім мэтам па абароне клімату і ўсім санкцыям ЕС супраць Расіі». Больш за тое, газаправод «супярэчыць геастратэгічным інтарэсам еўрапейцаў, ён выразна накіраваны супраць Украіны».

Увесну 2021 года, калі Расія ўзмацніла свой кантынгент на мяжы з Украінай, Бербак прапанавала ў адказ узмацніць ціск на Маскву. Крэмль нават спрабаваў перашкаджаць перадвыбарнай кампаніі Бербак. Для гэтага выкарыстоўваліся хакерскія атакі і дэзінфармацыя ў сацсетках.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

У Венгрыі патлумачылі затрыманне супрацоўнікаў украінскага Ашчадбанка адмываннем грошай11

Жыхарку расійскага Тальяці прысудзілі да 14 гадоў. Размовы з ёй пра Украіну знаёмы на спатканнях запісаў на дыктафон і аднёс у ФСБ7

Апублікавалі дакументы па справе Эпштэйна з абвінавачваннямі супраць Трампа6

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць