Грамадства

Мінчук пракаціўся ў «Яндэкс-таксі» — аплата спісалася чатыры разы. Вярнуць грошы было няпроста

Айцішнік Андрэй пракаціўся па Мінску ў «Яндэкс-таксі». І заплаціў за паездку чатыры разы. А пасля ён адчуў сябе мячыкам паміж сэрвісам і банкам, піша Dev.by.

Фота:infotrans.by

— Паездка была ў пятніцу, 17 снежня. Праз нейкі час пасля паездкі я звярнуў увагу, што ў праграме «Яндэкс Go» вісіць доўг — 7,5 рубля. Зайшоў у праграму свайго банка паглядзець, ці сапраўды на карце ёсць грошы — грошы былі, але ніякіх транзакцый на спісанне ў выпісцы.

У «Яндэкс Go» я націснуў на «доўг» з'явілася меню «аплаціць», я аплаціў, але доўг нікуды не падзеўся. Націснуў так тры разы — апавяшчэнне аб доўгу ўсё роўна засталося.

У мяне дадатак БНБ-Банка. Інфармацыя на ім абнаўляецца неяк дзіўна: каб усё дакладна абнавілася, даводзіцца закрываць і адкрываць нанова. Калі перазагрузіў, выявіў тры паспяховыя транзакцыі па 7,5 рубля. Смешна, што доўг у праграме «Яндэкса» ўсё яшчэ вісеў.

Я стаў пісаць у падтрымку «Яндэкса» і патэлефанаваў у банк. У банку сказалі, што ў іх усё ў парадку: усе плацяжы паспяховыя і яны тут не пры справах. Падтрымка «Яндэкса» ўпарта адмаўлялася разумець, у чым праблема, і прасіла даслаць выпіску ў такім фармаце, якога ў банкінгу БНБ не было. Пры гэтым мой доўг у дадатку «Яндэкса» ўсё яшчэ вісеў.

А 18 снежня паведамленне аб доўгу раптам прапала. О цуд, падумаў я, няўжо мяне пачулі? На жаль, следам я выявіў 4-ю транзакцыю ад «Яндэкса». На гэты раз у іх усё прайшло штатна, і «доўг» пагасіўся.

Я патэлефанаваў у банк і пацікавіўся, што такое адбываецца і калі мяне перастануць рабаваць. Але была субота, і мяне адправілі чакаць панядзелка.

У панядзелак перапіска працягнулася, але з падтрымкай — ні «Яндэкса», ні БНБ — я так і не знайшоў паразумення. «Яндэкс» ўсе-ткі прызнаў, што былі праблемы, і раіў ісці ў банк. У банку ж сказалі чакаць да 17 студзеня, калі лішнія плацяжы павінны разблакаваць.

Транзакцыя за 18 снежня ўжо апрацаваная, 7,5 рубля спісаныя з рахунку, а грошы па першых трох транзакцыях заблакаваныя.

Пры гэтым мне незразумелая пазіцыя банка: чаму яны не могуць разблакаваць экстра-плацяжы, не чакаючы 17 студзеня? Тым больш, там не касмічная сума і яны ведаюць, з якога замежнага банка да іх прыходзяць запыты на спісанне. Што ім перашкаджае звязацца з ім і ўдакладніць лёс гэтых транзакцый?

Праблема «Яндэкса» ж — у поўнай непразрыстасці плацяжоў: іх нідэрландскі эквайрынг не дасылае ніякіх апавяшчэнняў кліенту аб транзакцыях. Хоць нават Беларуская чыгунка асвоіла гэта адразу — дасылаюць як электронны білет, так і чэк ад сэрвісу плацяжоў.

І яшчэ ў «Яндэкса» відавочная праблема з падтрымкай: я ім пішу пра тры блакаванні, а яны мне ў адказ, што паездка аплачаная адзін раз, хоць у той жа час у іх дадатку вісіць «доўг», а значыць, па іх уліковых даных, яна наогул не аплачаная. Атрымліваецца, у сапарце ніхто не чытае паведамленні карыстальнікаў, адказваюць па скрыптах, не ўдумваючыся ў сэнс і нічога не правяраючы.

Неаднаразовыя спісанні ад імя «Яндэкса» са мной здараліся і раней. І калі раней яны спрабавалі нешта рабіць, то цяпер падтрымка не хоча нават ўнікаць у сітуацыю. Пасля негатыўнага водгуку на PlayMarket зрабілі выгляд, што зацікаўленыя ў вырашэнні праблемы, аднак па выніку скаціліся да шаблоннай адмазкі.

Раззлаваўшыся, я напісаў ліст у Нацбанк — папрасіў забараніць інтэрнэт-эквайрынг праз замежныя банкі пры аказанні юрыдычнымі асобамі паслуг у Беларусі, разгледзець пытанне аб адказнасці «Яндэкса» і абавязаць БНБ-Банк неадкладна вярнуць мне грошы.

Яндэкс Go: «Памылкі на баку працэсінгавых сістэм»

Спыталі прэс-службу Яндэкс Go, у чым прычыны 4-кратнага блакавання аплаты і чаму грошы кліенту да гэтага часу не вярнулі грошы.

Прыйшоў такі адказ:

«Як толькі карыстальнік звярнуўся, наша служба падтрымкі ўсё праверыла. З-за памылкі на баку працэсінгавых сістэм было некалькі спробаў спісання аплаты за паездку. Сума, роўная кошту замовы ў дадатку, спісаная аднаразова.

Банк карыстальніка замарозіў на рахунку сродкі па папярэдніх няўдалых спробах аплаты. Мы рэкамендавалі карыстальніку звярнуцца ў службу падтрымкі банка, каб даведацца актуальны статус. Звычайна сума адлюстроўваецца на карце праз некаторы час у залежнасці ад тэрмінаў, устаноўленых банкам».

Гаворка пра памылкі на баку экваера, а не банка, як удалося удакладніць.

БНБ-Банк: «Хутчэй за ўсё, баг з боку «Яндэкса»»

У БНБ-банка, акрамя прычын множных блакаванняў, спыталі, чаму не разблакаваць 3×7,5 адразу, не чакаючы заканчэння 30 дзён?

Прыйшоў доўгі адказ. Калі коратка: спачуваем кліенту, але для датэрміновай разблакоўкі патрэбная зваротная сувязь ад «Яндэкса», хай кліент дасць ад іх афіцыйны адказ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах4

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым3

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць