Усяго патроху

Папулярны серыял ад Netflix «Эмілі ў Парыжы» справакаваў скандал ва Украіне. У чым справа?

Міністр культуры Украіны Аляксандр Ткачэнка накіраваў у Netflix ліст, у якім раскрытыкаваў карыкатурны і абразлівы, на яго думку, вобраз украінкі Петры ў новым сезоне серыяла «Эмілі ў Парыжы». Другі сезон выйшаў на платформе 22 снежня, піша Бі-бі-сі.

Кадр з серыяла. У цэнтры Эмілі (злева) і Петра

Украінка Петра (Дар'я Панчанка) з'яўляецца ў чацвёртай серыі. Яна вылучаецца на фоне галоўнай гераіні Эмілі (Лілі Колінз) састарэлымі ўборамі, макіяжам і ўкладкай. Петра крадзе вопратку з крамы, баіцца дэпартацыі і размаўляе па-французску з моцным акцэнтам, часам пераходзячы на ўкраінскую.

«Такімі будуць бачыць украінцаў за мяжой? Якія крадуць, хочуць атрымліваць усё бясплатна, баяцца дэпартацыі? Так не павінна быць», — напісаў Ткачэнка ў сваім тэлеграм-канале.

Netflix у лісце ў адказ паабяцалі ў 2022 годзе «быць у цесным кантакце, каб прадухіліць падобныя выпадкі», паведаміў чыноўнік.

Акрамя міністра, сваю незадаволенасць вобразам дзяўчыны з Украіны выказалі карыстальнікі сацсетак.

«<…> Вы паказваеце ўкраінскую жанчыну як асобу без густу і пачуцця ўласнай годнасці. Дурная, «цёмная» зладзейка. Вы сур'ёзна? Такая ганьба для [праекта] такога маштабу. І гэта адбываецца [ў момант], калі ёсць так шмат таленавітых украінцаў, якія ўплываюць на сусветны рынак тэхналогій, моды, мастацтва, устойлівага развіцця, навукі, спорту», — напісала ўкраінская блогерка Яўгенія Гаўрылка.

Шмат хто з украінскіх карыстальнікаў пакінуў негатыўныя каментарыі пра серыял на афіцыйнай старонцы Netflix.

Міністр культуры Украіны пазней заявіў, што ў Netflix адказалі на яго прэтэнзіі.

«Адказ Netflix на мой ліст адносна вобразу ўкраінкі ў серыяле «Эмілі ў Парыжы» дастаткова дыпламатычны. Падзякавалі за зваротную сувязь. Але пра занепакоенасць украінскіх гледачоў вобразам украінкі пачулі. Дамовіліся, што ў 2022 годзе будзем у больш цесным кантакце, каб прадухіліць падобныя выпадкі. Такая актыўная грамадская пазіцыя дакладна будзе спрыяць таму, каб пры далейшым паказе персанажаў украінскай нацыянальнасці ў будучых здымках Netflix было ўлічана стаўленне ўкраінцаў», — сказаў Ткачэнка.

«Сама сцэна — балючы выпад: мы бачым вельмі правільную Эмілі і не надта разумную дзяўчыну з Украіны, якая крычыць, што яе дэпартуюць. Гэта ксенафобія, падкрэсліванне нацыянальнасці чалавека ў адмоўным кантэксце. Мне здаецца, цяпер амерыканцы ў дачыненні да мексіканцаў або пуэртарыканцаў такога сабе ўжо не дазволілі б, бо іх абвінавацілі б у неталерантнасці. А Украіна далёка, таму можна», — сказала ў каментарыі выданню Wonderzine пісьменніца Ірэна Карпа, якая жыве ў Парыжы.

Карпа дадала, што з французаў у амерыканскіх серыялах таксама здзекуюцца, «але французы з гэтага смяюцца, таму што яны не траўмаваная нацыя, як мы».

Некаторыя ж прапанавалі не так сур'ёзна ўспрымаць тое, што адбываецца ў серыяле.

«Эмілі ў Парыжы» раней ужо крытыкавалі за стэрэатыпны вобраз нацыі. Першаму сезону дасталася ад жыхароў Францыі — на думку многіх, ён складаецца з клішэ пра Парыж і яго жыхароў.

Французы паказваюцца грубымі людзьмі, якія не любяць працаваць, пастаянна пляткараць і часта здраджваюць партнёрам.

А ў новым сезоне з'яўляецца Алфі — стэрэатыпны брытанец, які бавіць час у пабах і за праглядам футбола.

Стваральнік шоу Дарэн Стар апраўдваўся, што зыходзіў з уласнага вопыту жыцця ў Парыжы і хацеў, каб гледачы палюбілі горад гэтак жа, як палюбіў яго ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выратавальная аперацыя на палігоне ў Літве працягваецца. Чаму не ўдаецца адкрыць люк гусенічнай машыны?3

Выратавальная аперацыя на палігоне ў Літве працягваецца. Чаму не ўдаецца адкрыць люк гусенічнай машыны?

Усе навіны →
Усе навіны

Улады абяцалі зрабіць частку падвеснага моста ў Мастах шкляной. Беларусы паказалі, што атрымалася4

Амерыканскія вайскоўцы, што зніклі на мяжы Літвы з Беларуссю, загінулі ў балоце?14

Беларус за 120 рублёў набыў дзіцячы садок і хоча зрабіць з яго салон прыгажосці

Навукоўцы паказалі ВІДЭА, як васьміног катаецца на самай хуткай у свеце акуле2

На ўкраінска-беларускай мяжы з'явіўся патрыятычны банер ФОТАФАКТ7

Жанчыне, якая выгукнула ў філармоніі «Слава Украіне!», далі 20 сутак21

66-гадовая жыхарка Берліна нарадзіла дзіця. Горад стаіць на вушах13

«Луч» выпусціў гадзіннік у гонар Васіля Быкава і абвясціў з гэтай нагоды творчы чэлендж1

«Белавія» ў абыход санкцый набыла ў Гамбіі тры самалёты Airbus у дрэнным стане3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выратавальная аперацыя на палігоне ў Літве працягваецца. Чаму не ўдаецца адкрыць люк гусенічнай машыны?3

Выратавальная аперацыя на палігоне ў Літве працягваецца. Чаму не ўдаецца адкрыць люк гусенічнай машыны?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць