Навука і тэхналогіі

Італьянскі студэнт запатэнтаваў маскі, якія мяняюць колер, калі іх больш нельга насіць

19-гадовы студэнт Віярэл Багоціч з правінцыі Анкона на поўначы Італіі стварыў ахоўную маску, якая змяняе колер у той момант, калі перастае фільтраваць паветра і яе трэба мяняць. Сваё вынаходніцтва ён ужо запатэнтаваў, а 18 лютага прэзентуе на сусветнай выставе Expo ў Дубаі, паведамляюць італьянскія СМІ. 

Гэты праект быў створаны пасля таго, як хлопец прачытаў, што, паводле апытання, 72% італьянцаў выкарыстоўваюць маску так доўга, што яна становіцца проста неэфектыўнай, каб стаць бар'ерам для віруса. А ў аснове яго вынаходніцтва ляжыць тэхналогія, якая вызначае прыдатнасць прадуктаў з выкарыстаннем біяхімічнай рэакцыі.

Віярэл Багоціч спадзяецца, што яго патэнт можа быць выкарыстаны для вытворчасці ў першую чаргу хірургічных масак: тады той, хто стаіць побач, убачыць, што маска іншага чалавека больш не фільтруе паветра, і зможа дыстанцыявацца.

Гэтая ж тэхналогія прызначана для выкарыстання ў рэспіратарах класа ffp2 — менавіта гэты сродак абароны абавязковы цяпер у любых закрытых памяшканнях і ў транспарце ў Італіі.

Італьянскія СМІ паведамляюць, што хлопец першы год вывучае электронную інжынерыю ў Політэхнічным універсітэце Турына, а ідэя інавацыйнай маскі нарадзілася летась, калі ён яшчэ вучыўся ў каледжы імя Галілея ў горадзе Езі. У Італіі хлопец жыве з двух гадоў, яго сям'я пераехала туды з Румыніі.

Сам малады вынаходнік прызнаўся, што не чакаў такога поспеху. Ён ужо наладжвае кантакты з некалькімі вытворцамі масак з розных куткоў Італіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 2

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць