Меркаванні2020

Сурвіла і Шушкевіч звярнуліся з адкрытым лістом да Абамы

Нацыянальныя лідэры заклікаюць Амерыку «з дальнабачнасцю і энергіяй» падтрымаць праграму Усходняе Партнёрства.

Нацыянальныя лідэры заклікаюць Амерыку «з дальнабачнасцю і энергіяй» падтрымаць праграму Усходняе Партнёрства.

Вось змест ліста:

«З краіны Усходняй Еўропы, якая не ўваходзіць у НАТА і ЕС

Спадар Прэзідэнт!

16 ліпеня 2009 года польская газета «Gazeta Wyborcza» апублікавала ліст да Вашай адміністрацыі, які ўзнімае ключавыя пытанні Еўраатлантычнага партнёрства.
Яго падпісалі 22 чалавекі, якія з’яўляюцца элітай замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі краінаў‑новых чальцоў НАТО і ЕС, інтэлектуалы Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Наўпрост ці ўскосна ўсе пытанні, якія яны закранулі, датычаць дынамікі бягучых і, верагодна, будучых падзеяў у іх рэгіёне Еўропы, датычных адносінаў з Расеяй. Яны заклікаюць Злучаныя Штаты да ўдзелу ў сітуацыі і супрацоўніцтве ў якасці сапраўднага партнёра Еўропы, заклікаюць выступаць адносна праблемаў рэгіёна — пераканаўча, выразна і своечасова.

На жаль, у напісанні гэтага ліста не ўдзельнічалі, або, прынамсі, яго не падпісалі, іх калегі з тых усходнееўрапейскіх краінаў — Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны — якія пакуль не з’яўляюцца чальцамі НАТО і ЕС і не маюць адпаведных гарантыяў бяспекі.
Не выпадкова, што гэта тыя еўрапейскія краіны, якія бліжэйшыя за усё да Расеі, і тыя, у каго самы працяглы досвед жыцця пры савецкім расейскім камунізме. Гэты досвед з’яўляецца асабліва важным зараз, у кантэксце апошніх падзеяў і тэндэнцыяў.

Усе пытанні, узнятыя аўтарамі адкрытага ліста, надрукаванага ў Gazeta Wyborcza, і шмат, шмат якія іншыя, самым непасрэдным чынам датычаць нашых краінаў. Расейска‑грузінскі канфлікт летась, без сумневу, найбольш відавочная дэманстрацыя гэтага факту. Але наўрад ці адзіная.

Эканамічны шантаж Масквы ў дачыненні да Беларусі, Малдовы і Украіны з мэтай прымусіць іх вярнуцца ў сферу ўплыву Крамля з яго рэвізіянісцкай палітыкай, з’яўляецца менш вядомай, але не менш рэальнай пагрозай для іх будучыні.
Перыядычны энергетычны шантаж Расеяй усіх гэтых шасці краінаў стаў нормай у першым дзесяцігоддзі ХХІ стагоддзя.

У выніку доўгага дамінавання спачатку Расеі, затым Савецкага Саюза нашая радзіма Беларусь — гэта асаблівы выпадак, і ёй трэба надаць асаблівую ўвагу. Мы бачым, што сукупнасць фактараў у сучаснасці — эканамічных, палітычных, у сферы бяспекі — можа быць шматабяцальнай для «пераменаў, у якія мы можам верыць», якія абвесціла ваша адміністрацыя і якія захапілі ўяўленне людзей ва ўсім свеце.

ЕС з ухвальнай мудрасцю адказаў на пераменлівыя рэаліі Усходняй Еўропы, у прыватнасці, ініцыятывай Усходняе Партнёрства. Зараз мы заклікаем ЗША далучыцца да яго з такой жа дальнабачнасцю і энергіяй.
З ўсіх прычынаў, пазначаных падпісантамі Адкрытага ліста ад 16 ліпеня, якія яны бачаць з іх выйгрышнай пазіцыі чальцоў НАТО і ЕС, мы таксама заклікаем ЗША скарыстацца магчымасцямі, якія пакуль ёсць. З пазіцыі краінаў, якія знаходзяцца па‑за межамі гэтых арганізацыяў, мы можам прапанаваць шмат што. І нашыя патрэбы таксама вялікія. Мы чакаем ад Амерыкі, гэтак жа як і ад Еўропы, мудрасці і мужнасці, якія так неабходныя ў наш час.

Станіслаў Шушкевіч, экс‑спікер беларускага парламента, першы кіраўнік Рэспублікі Беларусь

Івонка Сурвіла, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні»

Каментары20

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»8

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год назад пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?4

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў6

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў27

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»8

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць