Грамадства

«Курткі забіралі, бо яны нам «не паложаны». Былы арыштант распавёў пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна ў студзені

Праваабаронцы «Вясны» працягваюць фіксаваць сведчанні бесчалавечных умоваў утрымання, у якіх знаходзяцца беларусы, арыштаваныя па «палітычных» артыкулах. У арыштантаў забіраюць цёплае адзенне, ім не перадаюць перадачы і не аказваюць медыцынскую дапамогу. Камеры на Акрэсціна дагэтуль перапоўненыя: на дзве «шконкі» — па 20 чалавек. Былы арыштант расказаў «Вясне», у якіх умовах адбываў арышт у ЦІПе на Акрэсціна ў студзені.

У двухмеснай камеры знаходзіліся адразу 19 чалавек

Больш за год адміністрацыя Акрэсціна, нягледзячы на COVID-19, наўмысна закідае «палітычных» у перапоўненыя камеры. Арыштантам па-ранейшаму не выдаюць матрацы і пасцельную бялізну, таму ім даводзіцца спаць на металічных пласцінах нараў, на падлозе або на лаўцы.

Хлопец расказаў, што хоць перадачы для «палітычных» у ЦІПе пасля паўгадавога перапынку сталі нібыта зноў прымаць, але да арыштантаў яны не даходзяць. Таму сродкамі гігіены яны карыстаюцца тымі, якія застаюцца ад папярэдніх арыштантаў.

«Камера называецца кантрольнай, у ёй павінна знаходзіцца мінімум 16 чалавек. За дзень да майго вызвалення нас было 19. Спалі мы на падлозе, падкладалі абутак пад галаву, хтосьці спаў на лаўцы і стале, пару чалавек спалі пад ложкам, двое клалі галаву на тумбачкі і спалі там, на саміх ложках амаль ніхто не спаў, бо яны жалезныя, іх называлі «грыль», спаць на іх было вельмі некамфортна. Тыя, хто рызыкаваў там спаць, часта пераварочваліся, бо ў іх зацякала рука, таму ўсе стараліся спаць на падлозе».

Цёплыя рэчы «палітычным» «не паложаны», а туалетную паперу і мыла трэба выпрошваць кожны дзень

«Нам пашанцавала з камерай: шчоткі дасталіся ад мінулых людзей, у кагосьці была паста, але мы ў асноўным чысцілі зубы чорным вугалем. Мыла і туалетнай паперы амаль не было, іх мы прасілі кожны дзень. Але варта адзначыць некаторых дзяжурных, якія нам два разы прынеслі дзёгцевае мыла. Пры яго з'яўленні большасць ляцела мыцца, сам я мыў ім галаву. Мыліся мы ў туалеце над унітазам, набіраючы ў бутэлькі цёплую ваду. У нас было дастаткова бутэлек, а ёсць камеры, дзе іх амаль няма. Вопратку мылі ў ракавіне, сушылі яе на батарэі. Цёплых рэчаў не было, курткі забіралі, бо яны нам «не паложаны». Адзенне не высушыць, бо вільготнасць ў камеры таксама павышаецца. Бяздомных людзей да нас не падсаджвалі, але з намі быў Віталік, якога жонка з-за кожнага ап'янення здае ў міліцыю. Ён мыўся, таму ніякага дыскамфорту з-за яго не было».

З чорнага хлеба робяць сухары, каб ён лягчэй ператраўліваўся

«Харчаванне было трохразовае: на сняданак — заўсёды чай і каша, якую часта накладалі мала і гэтым нельга было наесціся; на абед — каша, катлета, зялёны памідор з бочкі, агурок, салата з капусты; вячэра падобная на абед, нічога асаблівага не было. Раніцай і ў абед давалі белы і чорны хлеб, але ён быў не вельмі добры і ад яго магло круціць жывот, таму я еў у асноўным белы. Чорны ж хлеб мы маглі сушыць на батарэі, тады атрымліваліся сухарыкі і сам хлеб ператраўліваўся лягчэй. Былі дні са смачным меню. У аўторак на абед давалі капусту, у сераду — расольнік, у чацвер — боршч, у суботу на абед — макароны з каўбасой, пятніца — рыбны дзень».

Падчас «шмонаў» супрацоўнікі ЦІПа раскідалі ўсе рэчы на падлогу

«Канфліктаў з дзяжурнымі і ўсімі астатнімі не было. Варта адзначыць, што там ёсць вельмі чалавечныя людзі, многія дзяжурныя адкрывалі нам «кармушку», казалі час, пры просьбах не грубіянілі, прыносілі мыла, паперу і хлёрку. Падчас шмонаў у адной з супрацоўніц быў фетыш: раскідаць усе рэчы з тумбачак на падлогу і кідаць смеццевае вядро ў туалет. Пасля яе ў нашай камеры заўсёды быў хаос».

«Мы былі адной з самых гучных камер на паверсе»

Хлопец распавёў, што з 19 чалавек у камеры — 18 затрымалі па палітычных матывах. З ім, напрыклад, сядзелі тры блогеры, якія запусцілі дрон над «Траецкім прадмесцем». На іх склалі пратаколы па арт. 24.3 КаАП за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі», а пазней арыштавалі на 15 сутак кожнага. Акрамя гэтага, з ім сядзеў літовец, якога разам з жонкай арыштавалі за белы аркуш паперы А4 на акне. Суд пакараў іх з жонкай 15-сутачным арыштам, а мужчыну пасля «сутак» дэпартавалі. Сярод сукамернікаў былі і кіроўца аўтобуса, кіроўца хуткай дапамогі, айцішнік, зваршчык, індывідуальныя прадпрымальнікі.

«Кожны чалавек быў цікавым са сваёй гісторыяй і жыццёвым шляхам, разумным, адукаваным. У нас склалася выдатная кампанія, усе адзін аднаго падтрымлівалі. Мне пашанцавала з камерай, адносіны былі чалавечныя і паважлівыя, у нас не было канфліктаў, было весела, мы былі адной з самых гучных камер на паверсе».

Чытайце таксама:

«На мяне ідзе чалавек з ружжом і шчытом. Я трохі здзівіўся». Першае інтэрв’ю культавага Анатоля Шалковіча, які любіць «памідоры са смятанай»

«Душылі пакетам, зрэзалі скуру на пятах». Адзін з асуджаных па «справе анархістаў-партызанаў» расказаў пра катаванні ў турме

З бутэлькай пад галавой. Андрэй Дынько апісаў свой турэмны досвед у балючым тэксце

«Людзей дагэтуль працягваюць катаваць». Журналістка Кацярына Карпіцкая расказала пра свой месяц на Акрэсціна

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце35

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць