Эканоміка

У Літве капуста прадаецца ад 1 да 2 рублёў за 1 кг. А колькі каштуе ў крамах побач з вамі?

Нечакана цэны на звычайную капусту апынуліся ў цэнтры ўвагі. Гэта стала маркерам сітуацыі на спажывецкім рынку: падаражэла тое, што традыцыйна вырошчваецца на беларускай зямлі. Менавіта галоўка капусты стаў побытавым сімвалам інфляцыі. Мы параўналі, колькі ж каштуе 1 кг актуальнай гародніны ў найбуйнейшых гандлёвых сетках Літвы: троху меней за два беларускія рублі, аднак можна знайсці па зніжцы значна танней.

На пачатку лютага ў трох буйных сетках Літвы — Maxima, Lidl, IKI — капуста каштавала ад 0,67 да 0,69 еўра за кілаграм. Калі пераводзіць на беларускія рублі (па курсе Нацбанка), то атрымліваецца каля двух рублёў за 1 кг (дакладней, ад 1,96 да 2,02 руб.).

Lidl
Maxima

У апошнія часы з-за цэнавай каньюнктуры літоўцы сталі часцей ездзіць за прадуктамі ў суседнюю Польшчу. Рытэйлеры вымушаныя былі рэагаваць, абвяшчаючы зніжкі, якія распаўсюджваюцца таксама на гародніну, у прыватнасці, на капусту.

У крамах Rimi 1 кг каштуе 0,49 еўра за 1кг. Гэта 1,44 беларускага рубля.

Rimi

А літоўская гандлёвая сетка Norfa абвесціла зніжку на капусту: 1 кг там каштуе 0,35 еўра. То-бок 1 рубель і 2 капейкі, калі пераводзіць на беларускія грошы.

Капуста Літва Гародніна

Нагадаем, што з 26 студзеня беларускія ўлады ўвялі максімальныя аптовыя і рознічныя цэны на капусту. Так, максімальны цэннік на свежую белакачанную капусту ў студзені не мог перавышаць 1,67 рубля, у лютым — 1,68 рубля, у сакавіку — 1,71 рубля, у красавіку — 1,73 рубля, а ў траўні — 1,75 рубля.

Але ў многіх гандлёвых сетках цэны на гэты тавар прыкметна перавышалі ўведзеную «столь». Гандлю дазволілі распрадаць запасы ўжо закупленага тавару па старых цэнах, а новыя пастаўкі рэалізоўваць па «зрэзаным» кошце.

Аднак у выніку ў крамах узнік дэфіцыт на беларускую капусту, затое з’явіліся ўзбекскія, іранскія, польскія, расійскія галоўкі па 3—4 рублі за 1 кг. 

А колькі капуста каштуе ў магазінах побач з вамі? Калі ласка, дасылайце фота ў Telegram-бот «Нашай Нівы», незалежна ад таго, дзе вы знаходзіцеся — у Гродна, Тбілісі, Кіеве ці Беластоку. 

За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна

Урад абмежаваў вываз з Беларусі цыбулі, белакачаннай капусты і яблык. А раней Галоўчанка казаў, што ўсяго хапае

Каментары

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі4

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага41

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі4

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць