Грамадства

Праўладныя каналы абвясцілі пра «зліў» персанальных звестак з базы платформы «Голас». Але гэта фэйк

Праўладныя телеграм-каналы сёння паведамілі пра «зліў» персанальных звестак адмінаў і іншых людзей, якія маюць дачыненне да платформы «Голас». І паказалі скрыншоты «базы» — табліцы з тг-карыстальнікамі і нумарамі тэлефонаў.

Той самы «зліў».

Але самі «голасаўцы» гэтага не пацвярджаюць. Стваральнік «Голаса» Павел Лібер напісаў у сябе ў Твітары: 

«Нарэшце праяснілася, чаму спецыялісты рэжыму ўсё яшчэ за гадзіну не зламалі «Голас». Тут выклалі пяты на маёй памяці «ўзлом базы і адмінаў» і напісалі, што ўсіх пакараюць за «брудныя каментары і зліў службовай інфармацыі». Яны, падобна, думаюць, што «Голас» — гэта групавы чат )».

 Іншы праграміст, Павел Пятруша, які фігураваў у «злітым» спісе «адмінаў», таксама абверг інфармацыю:

«Да «Голаса» гэты зліў дачынення не мае. Было затрыманне мяне 8 жніўня 2020 года па лініі назіральнікаў і допыт у пракуратуры, у спісе я з тых часоў».

Паводле інфармацыі Антона Матолькі, на скрыншоце могуць быць людзі, якія мелі дачыненне да чата «Сумленных людзей» з каардынатарамі/назіральнікамі па Мінску і Мінскай вобласці. Частка людзей з гэтага спісу выклікалі ў пракуратуру да 9 жніўня 2020 года па адміністратыўнай справе, якая затым была закрытая.

Інфармацыя пра «ўзлом» платформы з'яўляецца не першы раз. У красавіку мінулага года ў адным з телеграм-каналаў з'явілася інфармацыя, што база звестак платформы «Голас» выстаўленая на продаж. Але распрацоўшчыкі сістэмы сказалі адразу ж, што гэта фэйк.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

Жыхар Барысава вырасціў гіганцкі лімон — 1,6 кілаграма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага1

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць