У Расіі затрымалі тыктокера, які кукарэкаў у паліцэйскай форме за данаты
34-гадовы жыхар Белгарадскай вобласці ладзіў стрымы, на якіх, апранаючыся ў форму паліцэйскага, за ахвяраванні выконваў розныя заданні. За самую маленькую суму мужчына кукарэкаў, за большую суму — танцаваў танец пеўня.
Затрыманы паведаміў, што форму ён купіў у спецыялізаваным магазіне і сваімі ролікамі не хацеў нікога пакрыўдзіць.
Яго будуць судзіць за незаконнае нашэнне форменнага адзення. Мужчыну пагражае штраф да $33.
Цяпер чытаюць
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары