Усяго патроху

Вядоўца «Арол і рэшка», баксёр, зорка Playboy. Хто з вядомых украінцаў удзельнічае ў абароне краіны

Вайна аб'яднала народ Украіны перад адной мэтай: адстаяць волю для сябе і краіны. Сярод тых, хто зараз на перадавой, хапае вядомых людзей — спевакі, тэлевядучыя, спартоўцы (нават тыя, хто раней прытрымліваўся прарасійскіх поглядаў). Расказваем пра іх.

Андрэй Хлыўнюк (гурт «Бумбокс»)

Фоты: znaj.ua, life.nv.ua.

Некалі Хлыўнюк і яго калектыў стварылі саўндтрэк «Вахцёрам» да расійска-ўкраінскага фільма «Чырвоны жэмчуг кахання». Тая песня іх праславіла і за межамі Украіны, але цяпер у спевака зусім іншае жыццё. Ужо праз пару дзён пасля пачатку вайны музыкант уступіў у тэрабарону Кіева і атрымаў зброю.

Некалькі дзён таму Хлыўнюк запісаў відэазварот да расійскіх акупантаў.

«Вас тут чакаюць у кожнай хаце, у кожным вакне, кожная нават самая стомленая старэнькая бабуля вас будзе біць чарпаком, лапатай вас будзе старацца забіць, вы зразумелі? Вас спаляць за тое, што вы робіце сёння. Вы бамбіце мой горад, мой Кіеў», — выказаўся спявак.

Святаслаў Вакарчук («Океан Ельзи»)

Фоты: thumbor.my.ua, sport.ua.

Спявак, якому не патрэбна прадстаўленне. На музыцы яго гурта вырасла цэлае пакаленне не толькі ўкраінцаў, але і беларусаў.

Вакарчук не рабіў гучных заяваў наконт свайго жадання ісці на перадавую, але ж нядаўна стала вядома, што Святаслаў увайшоў у склад львоўскай тэрабароны. Пра гэта напісаў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік Львоўскай абласной адміністрацыі Максім Казіцкі. Ён адзначыў, што Вакарчук з'яўляецца афіцэрам запасу.

У канцы лютага Вакарчук звярнуўся праз інстаграм да беларусаў:

«Шмат гадоў мы сустракаліся з вамі на нашых канцэртах. Я бачыў вашы шчырыя ўсмешкі, непадробную любоў. Я памятаю, як дзясяткі тысяч людзей спявалі разам з намі «Я не здамся без бою». Асабліва жудасна зараз разумець, што два дыктатары ўцягваюць у вайну супраць Украіны і беларусаў».

Спявак дапамагае Радзіме не толькі са зброяй у руках. У пачатку сакавіка Вакарчук наведаў ваенны шпіталь у горадзе Днепр, каб падтрымаць украінскіх байцоў.

Аляксандра Зарыцкая («KAZKA»)

Фота: dialog.ua.

Вы можаце памятаць Зарыцкую па самабытнай песні «Плакала» (пабачыць відэакліп можна тут). Зараз, калі Радзіма ў небяспецы, Аляксандра не сядзіць без справы — дзяўчына разам з мамай запісалася ў валанцёркі. Яна збіраецца дапамагаць Украіне, чым можа, і кажа, што вельмі хутка навучылася з мамай плясці маскіровачныя сеткі.

Спявачка запісала ў інстаграме відэазварот, дзе падзялілася хваляваннем за абаронцаў:

«Я кожную хвіліну турбуюся за нашых хлопцаў, якія стаяць на перадавой. Я нават не магу ўявіць, як ім зараз цяжка. Хачу, каб вы ведалі, што мы зараз вельмі ў вас верым, і мы верым у нашу краіну. Мы верым, што нас чакае будучыня, што нас чакае вельмі класная будучыня».

Васіль Ламачэнка

Фоты: pravda.com.ua, focus.ua.

Усе тытулы, якія Ламачэнка паспеў сабраць у боксе, і пералічыць цяжка. Самыя важныя гучаць так: алімпійскі чэмпіён 2008 і 2012 гадоў, чэмпіён свету 2009 і 2011 гадоў, чэмпіён Еўропы 2008 года.

Цяпер Ламачэнка будзе абараняць ад захопнікаў свой родны горад — Белгарад-Днястроўскі, што ў Адэсскай вобласці. Васіль уступіў у мясцовую тэрабарону. Учынак Ламачэнкі шмат каго здзівіў: раней лічылася, што баксёр прытрымліваецца прарасійскіх поглядаў.

Аляксандр Усік

Фоты: essentiallysport.com, segodnya.ua.

Яшчэ адзін вядомы ўкраінскі баксёр, чэмпіён свету ў зверхцяжкай ваге. Некалі Усік ухіляўся ад адказу на пытанне «Чый Крым?», падтрымліваў сувязь з праваслаўнай царквой Маскоўскага патрыярхата. Яго асабліва крытыкавалі за ўдзел у стужцы «Вітаю, брат! Хрыстос уваскрос» — сумесным праекце аднаго з расійскіх манастыроў і Кіева-Пячэрскай лаўры пра «веру і сяброўства» расійскіх і ўкраінскіх спартоўцаў.

Але ж з пачаткам вайны ўсё змянілася. Аляксандр запісаўся ў тэрабарону Кіева, дзе жыве апошнія гады, а таксама выпусціў некалькі яркіх відэазваротаў. Ён заклікае ўкраінцаў аб'яднацца ў гэты цяжкі час, называе свой народ самым магутным у свеце і кажа, што ганарыцца быць украінцам.

Коля Серга

Фоты: jora.biz, Коля Серга / Facebook.

За межамі Украіны Сергу ведаюць у асноўным як вядучага тэлепраекта пра падарожжы «Арол і рэшка». Апроч гэтага Коля — музыкант і паэт, мае свой гурт. 

24 лютага, у дзень нападу Расіі на Украіну, Серга збіраўся сустракацца са студэнтамі ВНУ ў Мікалаеве, а ўвечары ладзіць вялікі канцэрт. Цяпер у тэлевядучага зусім іншае жыццё: ён далучыўся да ваенных, што абараняюць Адэсу. 

Дзякуючы «Арлу і рэшцы» Сергу ведаюць у Расіі, таму ён спрабуе дагрукацца да расіян праз свае звароты. Як і шмат іншых украінскіх зорак, Коля заклікае расіян выступіць супраць улады:

«Фраза «мы простыя людзі, нічога не можам зрабіць у Расіі, нам не даюць выбару» кажа толькі пра тое, што ў вас ёсць выбар. У нас няма выбару. Таму мы абараняем свой дом ад агрэсара, які ў шмат разоў яго пераўзыходзіць. А ў вас выбар ёсць. І вы робіце свой з-за страху. І выбіраеце тую праўду, якая апраўдвае вашу баязлівасць».

Даша Астаф'ева

Фоты: da_astafieva / Instagram.

Адна з тых, каго зусім не чакаеш пабачыць у такім спісе. Украінская мадэль, спявачка і зорка Playboy Даша Астаф'ева спрабуе падтрымаць украінскую армію як можа, для чаго і запісалася ў валанцёркі. 

Зорка дапамагае рабіць ежу для ваенных: у сеціве можна знайсці здымкі, на якіх яна чысціць бульбу і наразае агуркі разам з іншымі жанчынамі. У сторыс Астаф'ева называе гэта «днём сурка», але пры гэтым выказвае захапленне арганізацыяй працы валанцёрак. 

Таксама Даша дапамагае разгружаць гуманітарную дапамогу і падрыхтоўваць яе для перадачы тым, каму гуманітарка патрэбная. А каб падтрымаць украінскую армію фінансава, Астаф'ева нават зрабіла сваю ўласную калекцыю NFT, усе сродкі ад продажы якой пойдуць на карысць ваенных. 

Паша Лі

Фоты: stb.ua, liga.net.

Пару дзён таму гэтага акцёра, які пайшоў у тэрабарону, не стала — хлопец загінуў пад абстрэламі расійскай арміі ў Ірпені.

33-гадовы Паша Лі здымаўся ў стужках «Штольня», «Тіні незабутих предків», «Зустріч однокласників», працаваў на дубляжы фільмаў.

Вось апошняе, што ён напісаў у сваім інстаграме:

«За апошнія 48 гадзін ёсць магчымасць сесці і фота кінуць пра тое, як нас бамбяць, а мы ўсміхаемся, бо справімся, і ўсё будзе Украіна. Мы працуем!».

 «Заўтра 8 Сакавіка, а ў мяне перад вачыма жанчыны, якія развітваюцца з мужамі». Спявачка Ганна Шаркунова эмацыйна напісала пра вайну

Гітлер, Сталін і шмат крыві. Вось як напад на Украіну бачаць карыкатурысты

Каментары

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку26

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызнаў, што першапачаткова выбары збіраліся правесці ў лютым3

У Турцыі прапалі дзве беларускія альпіністкі

«Кахаю цябе, сумую па табе» — напісаў жонцы ў сацсетках. Праз некалькі гадзін забіў яе і двух яе дзяцей4

«Гэта кардынальна мяняе ўвесь расклад у вядзенні баявых дзеянняў». Што Z-блогеры думаюць пра ўдары ATACMS па Расіі?8

«Бывае балюча». Наста Роўда — пра хейт, уласны стыль і каманду «ТОК» 35

Ва Ушачах судзяць настаўніцу, якую ў 2012-м заносілі на Дошку гонару, а ў 2024-м абражаў Мукавозчык

У цэнтры Мінска знікла святло — у тым ліку на плошчы Незалежнасці3

Круты выпадкова раскрыў сапраўдны стан заняпаду рэгіёнаў18

«Дажылі». У тыктоку абмяркоўваюць талоны на куплю мяса ў «Гіпа»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку26

Гайдукевіч узяў новы ўзровень хамства — прапанаваў знайсці жанчын, якія ацэняць, ці яго член быў на дыкпіку

Галоўнае
Усе навіны →