Вайна

«Мужчыну адрэзалі рукі на вачах у дачкі». Новыя сведчанні злачынстваў расійскіх вайскоўцаў

Пасля вызвалення населеных пунктаў ад расійскай арміі застаюцца дзясяткі і сотні закатаваных, скалечаных людзей. Пра гэта паведамляе ўпаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Людміла Дзянісава.

Фота: АР

Яна апісвае некаторыя страшныя выпадкі:

«У пасёлку Макараў Кіеўскай вобласці 80-гадоваму мужчыну адрэзалі рукі на вачах у дачкі. Ад атрыманых ран ён памёр.

У Ірпені дваццацігадовую цяжарную жанчыну згвалтавалі два [рускія]. Яна страціла дзіця.

На Херсоншчыне 60-гадовага мужчыну білі ў прысутнасці дачкі — прыкладамі, палкамі.

Падчас акупацыі сёлаў Ягаднае і Лукашоўка на Чарнігаўшчыне расійскія захопнікі зрабілі свой штаб ва Узнясенскай царкве. У ёй знайшлі целы людзей, верагодна, мясцовых жыхароў, якія былі расстраляныя расійскімі вайскоўцамі».

«Тэрор, жорсткае абыходжанне і забойствы мірных жыхароў на акупаваных тэрыторыях — гэта ваеннае злачынства, вызначанае Статутам Міжнароднага ваеннага трыбунала і рымскім статутам Міжнароднага крымінальнага суда, і парушэнне нормаў Жэнеўскай канвенцыі аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны», — звяртае ўвагу Дзянісава.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў ФОТЫ70

Кляшчы восенню: дзе хаваюцца, чым небяспечныя і як абараніць дзяцей

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць