Здарэнні

Беларускія памежнікі сцвярджаюць пра абстрэл тэрыторыі Беларусі з боку Польшчы. На відэа заўважылі стральбу з рагаткі

Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што нібыта ў ноч з 10 на 11 красавіка польскія вайскоўцы абстралялі беларускі аўтадарожны пункт пропуску Пясчатка. Таксама польскія сілавікі, па іх словах, спрабавалі асляпіць беларускіх памежнікаў страбаскопамі.

 Дзеянні сумежнага боку, як сцвярджае ДПК, зафіксаваныя камерамі відэаназірання. А падчас праверкі тэрыторыі беларускія памежныя нарады нібыта выявілі пашкоджанні сценаў памежных модуляў, а таксама металічныя шарыкі.

Раней, нагадвае ДПК, падобным спосабам з тэрыторыі Польшчы быў абстраляны беларускі памежны слуп.

З польскага боку каментароў па гэтай сітуацыі пакуль не было.

Расійскае выданне РБК разгледзела на відэа, прадстаўленым беларускім бокам, што «абстрэл» беларускай тэрыторыі вёўся са звычайнай рагаткі.

Учора пра памежныя інцыдэнты на беларускай мяжы паведамляла, наадварот, памежная служба Польшчы. Паводле яе, 9 красавіка ў раёне вёскі Дубічы Царкоўныя беларускія сілавікі перакінулі праз агароджу на мяжы драўляны масток і закідалі камянямі польскі патруль, выкрыквалі абразы ў іх адрас.

Чытайце таксама: 

Польскія памежнікі паведамляюць, што беларускія сілавікі закідалі іх камянямі

Каментары

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць