Грамадства

«Доказаў дастаткова». Украінская пракуратура пра датычнасць жыхара Мазыра да забойстваў у Бучы

Выданне Zerkalo.io звярнулася ва ўкраінскую пракуратуру, каб удакладніць, ці сапраўды Калацэй датычны да забойстваў мірных жыхароў у Бучы, што пад Кіевам.

Сяргей Калацэй разам з расійскімі салдатамі падчас адсылкі пасылкі ў пункце службы дастаўкі ў Мазыры

У нас дастаткова доказаў для таго, каб падазраваць гэтую асобу ў інкрымінаваных ёй злачынствах. Дасудовае расследаванне працягваецца, — растлумачылі ў прэс-службе пракуратуры Кіеўскай вобласці. — Разгалошванне іншых звестак, згодна з арт. 222 КПК Украіны, немагчымае, паколькі гэта можа нашкодзіць следству».

Яшчэ Zerkalo.io спрабавала ўдакладніць у пракуратуры Кіеўскай вобласці, чаму, калі расследаванне яшчэ працягваецца, імя падазраванага было названае. Адказ на пытанне ім параілі шукаць у брыфінгу генеральнага пракурора Украіны Ірыны Венедыктавай, які прайшоў 4 траўня. Вось як яна патлумачыла тое, што адбылося:

«Мы будзем іх паказваць. Калі мы разумеем, што правялі ўсе неабходныя працэсуальна-следчыя дзеянні і ў нас ёсць усе законныя і абгрунтаваныя падставы пачынаць падазраваць канкрэтных расійскіх вайскоўцаў, якія тут забівалі, катавалі, гвалтавалі, мы будзем абавязкова апублічваць іх фота і звесткі, каб іншыя ахвяры, якія, не дай Бог, таксама былі ў іх лапах, маглі нам [пра гэта] паведамляць.

Гэта з аднаго боку. А з другога, няхай гэтыя нелюдзі і іншыя, якія цяпер ваююць у іншых частках нашай краіны, ведаюць, што мы кожнага высветлім, віну кожнага дакажам і будзем прыцягваць кожнага да адказнасці. Таму што асноўнае, што робіць іх такімі жорсткімі, гэта беспакаранасць. А беспакаранасці не можа быць у сучасным свеце». 

Падчас прэс-канферэнцыі генеральнага пракурора таксама папрасілі пракаментаваць сітуацыю з падазрэннем, якое было выстаўлена ўраджэнцу Мазыра.

«Мы выдатна разумелі, хто ў нас будзе гэты падазраваны, — адказала Ірына Венедыктава. — Мы вельмі старанна да гэтага падыходзілі. Так, у яго такое грамадзянства, што ж з гэтым зробіш. Але, у прынцыпе, гэта ж не пытанне, хто ў войску краіны-агрэсара, з якім грамадзянствам ваюе. Гэта пытанне да краіны-агрэсара. Да нас пытанне, ці ёсць у нас дастаткова доказаў, што гэты чалавек, з'яўляючыся вайскоўцам Расійскай Федэрацыі, забіваў (у нас ёсць законныя і аргументаваныя падставы лічыць, што ён забіў чатырох чалавек і катаваў як мінімум аднаго чалавека).

У нас, дзякуй богу, ёсць людзі, якія могуць даваць паказанні. Таму ў гэтым выпадку грамадзянства Беларусі… Ну што ж, такое таксама бывае. Але гэта не азначае, што мы не будзем працягваць прыцягваць да адказнасці».

Нагадаем, што генеральны пракурор Украіны 2 траўня агучыла імя першага падазраванага ў забойствах у Бучы — ім аказаўся ўраджэнец Мазыра Сяргей Калацэй. Сам ён адмаўляе віну, як і той факт, што ў апошні час наведваў Украіну. Па словах Калацэя, ён мае толькі беларускі пашпарт і сам цяпер знаходзіцца ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Сяргей Калацэй, абвінавачаны ў злачынствах у Бучы, патлумачыў сітуацыю ў Instagram

Першы абвінавачаны ў забойствах у Бучы беларус? Можа быць памылка: гэты чалавек двойчы судзімы

 Першы падазраваны з Бучы — грамадзянін Беларусі?

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады18

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Усе навіны →
Усе навіны

Дзясяткі людзей апынуліся пад заваламі пасля землятрусу ў Паўднёва-Усходняй Азіі

Як выглядае топ-25 беларускіх гарадоў па колькасці насельніцтва. Новыя лічбы2

Віцебскія чыноўнікі пераблыталі колеры на сцягу Расіі ФОТАФАКТ4

Бензін даражэе трэці тыдзень запар

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася на 47 тысяч чалавек6

З вайсковай дэлегацыяй Мінабароны ў М'янме на чале з Хрэніным усё ў парадку4

Як мінімум 43 рабочыя апынуліся пад заваламі будынка ў Бангкоку

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады18

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць