Эканоміка

«Цяжка ўявіць, каб буйныя кампаніі перавозілі сотні ці мільёны даляраў гатоўкай». Эканаміст — пра новае рашэнне ўладаў па валюце

Урад і Нацбанк дазволілі беларускім юрыдычным асобам прымаць наяўную валюту ад замежных партнёраў. Меру, да якой давялося прыйсці з-за санкцый, называюць часовай. Яна будзе дзейнічаць да канца 2023 года. Што гэта дасць?

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна адзначае, што гэтае рашэнне хутчэй накіраванае на падтрымку дробнага і сярэдняга бізнэсу, чым на вялікіх гульцоў рынку.

Эксперт BEROC Анастасія Лузгіна

«Звычайна Цэнтральны банк імкнецца максімальна скараціць наяўны абарот, паколькі пры такім разліку заўсёды больш рызык, звязаных з шэрымі схемамі і ўхіленнем ад выплаты падаткаў.

Але ў сітуацыі, калі ўсё больш беларускіх банкаў застаюцца адключанымі ад SWIFT, а Польшча ў наступным пакеце санкцый прапануе адключыць ад сістэмы ўсе беларускія банкі, даводзіцца знаходзіць абходныя шляхі. Таму гэтая мера накіраваная на тое, каб хоць неяк нівеляваць наяўныя праблемы з міжнароднымі разлікамі», — адзначае эканамістка.

Калі гаворка ідзе пра сумы ў тысячы або дзясяткі тысяч даляраў, такі працэс разліку цалкам можа быць выкарыстаны.

«Але ў той жа час цяжка ўявіць, каб буйныя кампаніі перавозілі сотні ці мільёны даляраў гатоўкай, каб разлічыцца з нейкай беларускай арганізацыяй. На гэта мала хто пойдзе», — лічыць эксперт.

Пры гэтым пераход на наяўныя разлікі прыносіць з сабой не толькі шэраг плюсаў для бізнэсу і дзяржавы, але і новыя рызыкі.

«Узнікаюць банальныя рызыкі ў выглядзе таго, што трэба перасоўвацца з буйнымі сумамі наяўных сродкаў. Для дзяржавы таксама не ўсё так вясёлкава. У законе прапісана, што правядзенне наяўных разлікаў у валюце за тавары і паслугі павінна суправаджацца абавязковым забеспячэннем залічэння атрыманых сродкаў на банкаўскія рахункі ў Беларусі, але на справе ствараецца больш магчымасцяў сыходу ад выплаты падаткаў, выкарыстання шэрых схем», — звяртае ўвагу экспертка.

Наколькі эфектыўнай акажацца гэтая мера, пакуль разважаць складана, але нават на цяперашнім этапе становіцца ясна, што для буйнога бізнэсу з вялікімі сумамі кантрактаў прынятае рашэнне вялікай ролі не грае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп12

Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні

Харватыя карыстаецца жаданнем Чарнагорыі ўступіць у Еўрасаюз, каб павырашаць на сваю карысць старыя спрэчкі6

Майку Майкла Джордана прадалі на аўкцыёне за рэкордныя 14 мільёнаў даляраў

Праца Starlink для ўкраінскай арміі пачала аднаўляцца7

Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца. Дах цалкам адрэстаўраваны2

Затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці8

Як будзе выглядаць новы цэнтр экстрэмальных відаў спорту на Нарачанскай у Мінску

Папулярнага рэпера Navai затрымалі пры ўездзе ў Казахстан з наркотыкамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі10

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць