Меркаванні4040

Драматычныя тэмпы русіфікацыі малых гарадоў

Ніводнага беларускамоўнага першага класа не набралі сёлета гарадскія школы і гімназіі Вілейкі, Маладзечна, Мядзела і Валожына.

Ніводнага беларускамоўнага першага класа не набралі сёлета гарадскія школы і гімназіі Вілейкі, Маладзечна, Мядзела і Валожына.

Больш за тое, першых класаў з беларускай мовай навучання няма і ў сярэдніх школах мястэчкаў: ні ў Крывічах Мядзельскага раёна, ні ў Івянцы Валожынскага, ні Красным Маладзечанскага.

Самыя маладыя «беларусікі»-гараджане вучацца ў другіх класах. Праўда, кожны аддзел адукацыі можа пахваліцца цалкам беларускамоўнымі вясковымі школамі, але хіба могуць яны зраўнавацца па колькасці школьнікаў з гарадскімі? У не самай маленькай у рэгіёне Турэц-Баярскай СШ Маладзечанскага раёна – 199 вучняў, у не самай вялікай Вілейскай гімназіі №2 – 692 вучні.

Летась прыйшлі вучыцца ў беларускамоўны клас СШ №9 горада Маладзечна і вучні Тамары Войнікавай. «Кожны год у нашай школе набіралі беларускамоўны клас, – расказала яна. – Большасць бацькоў маіх вучняў не былі супраць беларускай мовы навучання, але і не з вялікай радасцю паставіліся да гэтага». Два «расейскія» класы цалкам укамплектаваліся ўжо ў чэрвені. У 1«Б» вольныя месцы заставаліся, таму напярэдадні 1 верасня двух вучняў накіравалі туды. Але на бацькоўскім сходзе тата аднаго з іх быў катэгарычна супраць беларускай мовы, сказаў: «Ні за што!» Яго дзіця перавялі ў іншы клас.

2 «Б», як і год таму, маленькі клас – 15 вучняў. Гэта мінімальна магчымая колькасць. У 2 «А» і 2 «В» вучацца адпаведна 20 і 21 чалавек. 2 «Б» мае мастацкі ухіл: тут павялічаная колькасць урокаў выяўленчага мастацтва, ёсць і адпаведныя факультатыўныя заняткі. Усе ўрокі і дадатковыя заняткі, акрамя расейскай мовы і літаратуры, вядуцца на беларускай мове. Вучням пачатковай школы па-беларуску цяжка размаўляць, асабліва ў першым класе. Іх бацькі таму і хваляваліся, што дома пераважная большасць размаўляе па-расейску. У другім класе дзецям ужо трохі лягчэй – прывыклі. «Пасля ўвогуле не будзе цяжка, – лічыць Тамара Войнікава. – На бацькоўскіх сходах я прашу, каб хоць трошкі размаўлялі з дзецьмі па-беларуску, хоць пра элементарныя рэчы, тады навучанне будзе ісці яшчэ лягчэй».

У саміх другакласнікаў няма негатыўнага стаўлення да мовы: у свае 7 гадоў яны яшчэ нічога не ведаюць пра моўную сітуацыю, якая склалася ў нашай краіне.

З падручнікамі праблем, на якія спасылаліся ў некаторых школах рэгіёну, у СШ №9 няма. Навучанне тут ужо шмат гадоў вядзецца па-беларуску, таму падручнікаў хапае. Так што ў сярэдняй школе вучні 2 «Б» будуць вучыцца таксама на беларускай мове.

Дырэктар СШ №9 Вольга Лісоўская мяркуе, што ў наступныя некалькі гадоў набраць беларускамоўныя першыя класы не ўдасца.

«Бацькі жадаюць толькі на расейскай мове вучыць сваіх дзяцей. Так і кажуць: «Інакш мы пойдзем у іншую школу!»

Яны маюць на гэта права, калі ёсць месцы. А месцы ёсць», – расказала яна ў інтэрв’ю «РГ». Бацькам, якія выберуць для навучання менавіта беларускую мову, на думку Вольгі Лісоўскай, будзе цяжка: каб адкрыць першы клас, трэба не менш за 15 чалавек.

На думку старшыні Таварыства беларускай школы Алеся Лозкі, пра мову і культуру народа павінна клапаціцца дзяржава. «Самае галоўнае – беларусізаваць дзяржаву, – лічыць ён. – Адсюль пойдзе беларусізацыя школы і ўсіх сфер жыцця. Гадоў 10-15 таму 90% школьнікаў Міншчыны навучаліся па-беларуску. Калі б гэты працэнт захаваўся, дзе б мы ўжо былі! А бацькі глядзяць, што робіцца наверсе: ці размаўляе на беларускай мове кіраўніцтва краіны, ці зацікаўленае ў ёй. Лідэраў, якія б паказвалі прыклад, былі рухавікамі грамадства, сярод бацькоў мала, але яны ёсць. Некаторыя нават судзіліся, змагаючыся за права вучыць сваё дзіця па-беларуску. На жаль, рашэнні прымаліся не на карысць бацькоў».

Каментары40

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць