Культура

Шатэрнік і краскі

У арт-кавярні «Добрыя мысьлі» разгарнулася выстава Алеся Шатэрніка «Беларусь Сьвятая». Нягледзячы на прэтэнцыёзны назоў, гэта вельмі яркая, лёгкая й сьветлая экспазыцыя. Тыя, хто ведае даробак Шатэрніка як грунтоўнага майстра-скульптара, будуць шчыра зьдзіўленыя амаль бязважкай, празрыстай часткай ягонае творчасьці.

У арт-кавярні «Добрыя мысьлі» разгарнулася выстава Алеся Шатэрніка «Беларусь Сьвятая». Нягледзячы на прэтэнцыёзны назоў, гэта вельмі яркая, лёгкая й сьветлая экспазыцыя. Тыя, хто ведае даробак Шатэрніка як грунтоўнага майстра-скульптара, будуць шчыра зьдзіўленыя амаль бязважкай, празрыстай часткай ягонае творчасьці.

Таленавіты чалавек – таленавіты ва ўсім. Мы ведаем Шатэрніка-паэта, Шатэрніка-публіцыста, Шатэрніка – грамадзкага дзеяча. Цяпер, высьветлілася, ён яшчэ й жывапісец. Апошняе дзесяцігодзьдзе майстар нястомна экспэрымэнтуе ў гэтым жанры. Яго можна ўбачыць і з эцюднікам у палях вакол Блакітных азёраў, і за варштатам у ягонай майстэрні. Лёгкія жывапісныя імпрэсіі мастака вяртаюць нам першародны сэнс мастацтва – проста распавесьці пра сьвет наш уласнымі сродкамі. І сьвет Шатэрніка захапляе сваё непасрэднасьцю, шчырасьцю й нязмушанасьцю. Без настаўленьняў, маніфэстаў і патэтыкі.

Хоць без патэтыкі не абышлося. Выставу «Беларусь Сьвятая» адкрывае вялікае палатно «Ўсяслаў Полацкі», на якім князь-чарадзей прадстаўлены вершнікам-волатам між блакітных даляглядаў, у смузе якіх лунаюць бел-чырвона-белыя сьцягі. Вось тут і згадваеш, што маэстра перадусім скульптар. І конны партрэт легендарнага князя выглядае найперш як жывапісны эскіз таго самага славутага ўжо помніка, што Алесь Шатэрнік прапануе Полацку. І ў гэткім выкананьні вобраз полацкага князя глядзіцца ня горш.

Мастак лёгка й нязмушана піша інтэр’еры сьвятыняў, ненатужна выпісваючы няпростыя пэрспэктывы архітэктурных дэталяў. Досьвед адмыслоўца-інтэр’ершчыка тут надаецца яму як найлепей.

Таксама на выставе прадстаўлены тузін размаітых краявідаў, кожны зь якіх ёсьць часьцінаю аўтарскае біяграфіі, пра што Шатэрнік можа распавядаць ва ўласьцівай яму захапляльнай манеры. І гэтае захапленьне міжволі перадаецца гледачу. Але захапленьне, бадай, не ад прыватных расповедаў, а ад чысьціні звонкіх фарбаў, якімі апэруе мастак. На палотнах перад намі паўстае ягоная Беларусь. Напрадвесьні і ў шыкоўным восеньскім буцьвеньні, у смузе адліжнай шарай гадзіны і ў пярэстым зіхаценьні мільёнаў нашых красак.

Выставу можна ўбачыць па адрасе: кавярня «Фальварак «Добрыя мысьлі»» (Магілёўская, 12). Праезд да ст. м. «Інстытут культуры».

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»23

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»1

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

Банкір Цырто: чалавек складанага лёсу або падсадная качка для важных арыштантаў у «амерыканцы»? Сталі вядомыя новыя падрабязнасці1

На Чыгірынскім вадасховішчы рыбакі замест рыбы дасталі з вады тое, чаго зусім не чакалі2

З Мінска зноў запусцяць аўтобус на Чорнае мора1

Ізраіль пачаў наступальную аперацыю ў Ліване7

«Банк вырашыў, што мне даслаў грошы чалавек, які знаходзіцца пад санкцыямі — і заблакаваў іх»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»23

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць