Вайна

У памерлага ў палоне ў «ДНР» брытанца быў дыябет, яму маглі не аказваць дапамогі

Сям'я брытанца Пола Уры, які памёр у палоне ў непрызнанай «ДНР», абвінаваціла ў яго смерці ўрад Расіі і тых, хто непасрэдна трымаў яго ў зняволенні. Іх падазраюць у неаказанні яму медыцынскай дапамогі, піша «Бі-бі-сі».

Па словах сваякоў брытанца, ім дакладна вядома, што ў момант затрымання ў Пола пры сабе быў інсулін, бо ён хварэў на дыябет 1-га тыпу. Улады «ДНР» не маглі не ведаць, што гэта за сродак і пры якім дыягназе яго прапісваюць.

Таксама да палоннага адмаўляліся пускаць прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа і іншых міжнародных гуманітарных арганізацый, якія некалькі разоў хацелі праверыць, у якіх умовах утрымліваюцца брытанцы.

Гэта гаворыць толькі пра тое, лічыць сям'я, што ўмовы былі жудаснымі, і дээнэраўцы не хацелі, каб пра гэта даведаліся.

Прарасійскія ўлады самаабвешчанага ўтварэння абвінавацілі ў смерці брытанца ўрад Брытаніі, які нібыта адмовіўся весці перамовы пра лёс свайго грамадзяніна і не забяспечыў яму медыцынскую дапамогу. Аднак

сваякі Пола Уры адкінулі гэтыя заявы, расказаўшы брытанскай прэсе, што ўлады ў Лондане сумесна з Чырвоным Крыжом рабілі ўсё магчымае, але іх неаднаразовыя запыты не задавальняліся.

Цяпер сям'я хоча вярнуць цела Уры ў Брытанію, аднак праваабаронцы лічаць, што шанцаў на гэта мала. Яны маюць намер прасіць брытанскі ўрад падключыцца да перамоваў аб выдачы цела.

У гэтым выпадку з дапамогай судмедэкспертызы ў Брытаніі можна было б дакладна вызначыць прычыны смерці Уры. Сваякі падазраюць, што яго маглі катаваць, хоць незалежных пацвярджэнняў іх здагадак няма. Менавіта гэта можа быць галоўнай прычынай нежадання «ДНР» вярнуць цела родным.

45-гадовы брытанскі валанцёр з некамерцыйнай арганізацыі Presidium Network быў захоплены расійскімі вайскоўцамі 25 красавіка на адным з блокпастоў на поўдні Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN5

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы26

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік5

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі13

Адправілі ў адстаўку дыпламата Дапкюнаса, які два месяцы таму выступіў з хамскай прамовай у АБСЕ15

У Мюнхене беларус у начным клубе лапаў 17‑гадовую ўкраінку і пабіўся з яе братам28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN5

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць