Свет33

Кіраўнік МЗС Латвіі патрабуе тлумачэнняў з-за візіту латвійскіх дзяцей на «Славянскі базар»

Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевічс патрабуе тлумачэння адпаведных устаноў праз арганізацыю візіту выхаванцаў рыжскай дзіцячай арганізацыі на фестываль «Славянскі базар», піша Delfi.

Выхаванцы і прадстаўнікі Рыжскай дзіцячай акадэміі радыё і тэлебачання Academy KidsTV здзейснілі паездку ў Віцебск для ўдзелу ў міжнародным фестывалі «Славянскі базар».

Academy KidsTV раней звярталася да Лукашэнкі з просьбай аб магчымасці ўзяць у яго інтэрв'ю.

Дзіцячая арганізацыя перакананая, што «ў цяперашняй сітуацыі ў свеце гэта [інтэрв'ю] станоўча адаб'ецца на адносінах».

Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі (СДБ) паведаміла, што ўстанова ў рамках сваёй кампетэнцыі сочыць за дзейнасцю розных арганізацый у Латвіі, ацэньваючы, ці няма ў іх дзейнасці магчымых пагроз нацыянальнай бяспецы. Улічваючы спецыфіку дзейнасці службаў, СДБ устрымліваецца ад каментарыяў па канкрэтных выпадках.

У сваю чаргу, МЗС папросіць адказныя ўстановы ацаніць паездку Рыжскай дзіцячай акадэміі радыё і тэлебачання Academy KidsTV на фестываль у Беларусь, паведаміў у Twitter міністр замежных спраў Эдгар Рынкевічс.

Паводле яго слоў, плануецца звязацца з адказнымі ўстановамі з просьбай даць ацэнку дзеянням Academy KidsTV.

«З-за грубага ігнаравання рэкамендацый МЗС па бяспецы падарожжаў і ўдзелу ў інфармацыйнай вайне дзейнасць падобных арганізацый недапушчальная і павінна быць спыненая», — лічыць міністр.

Каментары3

  • Базилевс
    16.07.2022
    Как писал ранее, в странах Балтии ваты и взяточников больше, чем населения. Это вы еще не знаете как в отдаленном прошлом была железнодорожная война между Латвией и Литвой. Это было на самом деле как сценарий для вестерна.
  • Жар
    16.07.2022
    Як на маю думку, дарэмна Рынкевічс падымае хвалі ў шклянцы вады. Няма забароны на такія, ды падобныя візыты, ці якія заўгодна іншыя прыватныя, альбо на ўзроўні арганізацыяў. Ёсьць рэкамендацыі, але не забарона. Таму й прад'яваў быць ня можа, хіба толькі да сябе самога. Я так разумею.
  • Латвія "жжёт"
    16.07.2022
    І гэта дэмакратыя?)) Грамадзяне Латвіі павінны дазвол прасіць, каб у Беларусь з'ездзіць?)) Вось табе і ЕС, вось табе і свабода)).

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць