Грамадства44

«Амерыка пастаўляе ва Украіну зброю для забойства, а Расія — камбайны для ўраджаю». Глядзіце, як ілжэ кіраўніца Саюза жанчын

Кіраўніца Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская выказала сваё меркаванне пра расійска-ўкраінскую вайну. Яно поўнае крамлёўскіх штампаў і прыпраўленай чыноўніцкім цынізмам. 

Вольга Шпілеўская. Фота: БелТА.

«Пакуль Захад напампоўвае Украіну дакладнай зброяй, з якой забіваюць мірных грамадзян, Расія адпраўляе камбайны, каб сабраць хлеб ва Усходняй Украіне», — сказала Шпілеўская ў эфіры БТ.

Хутчэй за ўсё, Шпілеўская пабачыла навіну пра гэта на адным з расійскіх шавіністычных сайтаў, у якім інфармацыя пераказвалася ў падобным ключы. 

«Увосень машынна-трактарны парк ДНР папоўніцца адзінаццаццю новымі збожжаўборачнымі камбайнамі, тэхніка будзе пастаўлена па лізінгавай праграме з Расіі, паведамілі ў міністэрстве аграпрамысловай палітыкі і харчавання Данецкай Народнай Рэспублікі», — пісалі расійскія прапагандысты. 

Што не так з гэтай заявай і чаму гэта маніпуляцыя? 

Па першае, ва Украіне ёсць дэмакратычны, законна абраны народам Украіны ўрад. І толькі ён упаўнаважаны прасіць іншыя краіны аб пастаўках таго ці іншага тавару ці нейкай дапамогі. Сёння Украіна змагаецца за сваю незалежнасць, і для абароны ад Расіі ёй патрэбная заходняя зброя. Варта адзначыць, што Украіна просіць пастаўляць ёй нашмат больш зброі, чым Захад зараз гэта робіць. Нерашучасць Захаду ў пастаўках выклікае шматлікую незадаволенасць унутры ўкраінскага грамадства. Без заходняй зброі Украіне было б вельмі цяжка.

А вось Расія апошнія 8 гадоў пастаўляла зброю незаконным узброеным фармаванням, якія супраць Украіны ваявалі. 

Таксама Шпілеўская свядома маніпулюе і ссоўвае акцэнты.

Украінцаў забівае не амерыканская зброя, прысланая для самаабароны, а расійская армія, якая распачала вайну.

Гэтая армія акупоўвае ўкраінскія гарады і вёскі і здзяйсняе ваенныя злачынствы супраць насельніцтва.

За забойствы і згвалтаванні адказвае агрэсар, а не ахвяра агрэсіі, якая «пасмела» супраціўляцца. Шпілеўская, як кіраўніца Саюза жанчын, мусіла б гэта ведаць. 

Цяпер пяройдзем да камбайнаў. З імі ва Украіне (на падкантрольнай тэрыторыі) было ўсё цудоўна. За апошнія гады ўкраінскія аграрыі істотна абнавілі парк сельскагаспадарчай тэхнікі.

Яны штогод трацілі больш за 1 млрд даляраў на набыццё імпартнай сельгастэхнікі. Кожны год украінцы куплялі тысячы новых камбайнаў найлепшых заходніх вытворцаў: Case, Claas, John Deere і New Holland.

Украіна спакойна абыходзілася без расійскіх камбайнаў і збірала без іх рэкордныя ўраджаі збожжа па 105 мільёнаў тон. 

Фота: deere.ru

Акрамя аграхолдынгаў, працэс тэхнічнага перааснашчэння запусцілі таксама сярэднія гаспадаркі і фермеры. Ва ўкраінскіх аграрыяў былі грошы на еўрапейскую і амерыканскую тэхніку, нават нягледзячы на яе высокую цану. А вось распачаўшы вайну супраць Украіны, заблакаваўшы ўкраінскія парты, ускладніўшы экспарт украінскага збожжа, Расія фактычна пазбавіла мясцовых фермераў утаргаваных грошай, што вядзе да іх збяднення і немагчымасці купляць новую тэхніку. 

Больш за тое, Расія займаецца адкрытым крадзяжом украінскай сельгастэхнікі з акупаваных тэрыторый. 

Так у красавіку стала вядома, што кадыраўцы вывезлі з акупаванага Херсона і Мелітопаля ўкраінскія сеялкі, камбайны і трактары на мільёны даляраў. Дзякуючы ўстаноўленым сістэмам геалакацыі ўдалося высветліць, што тэхніку вывелі ў Чачню. Каб акупанты не маглі яе выкарыстаць, вытворца тэхнікі John Deere дыстанцыйна адключыў яе, што ператварыла камбайны ў металалом. 

Вайна ўжо прывяла да таго, што дзясяткі тысяч украінцаў і расіян загінулі, мільёны людзей сталі бежанцамі і ўнутранымі перасяленцамі, у кожную ўкраінскую сям’ю прыйшло гора, дзясяткі тысяч дзяцей засталіся без бацькоў. Агрэсар зруйнаваў украінскую інфраструктуру на сотні мільярдаў даляраў, Расію фактычна выключылі з сусветнага гандлю, эканомікі і палітыкі. Ці не занадта гэта высокая цана за 11 расійскіх камбайнаў, пастаўленых у лізінг у «ДНР»? 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Расіяне ўжо некалькі разоў адрапартавалі пра знішчэнне HIMARS. Але не ведалі аднаго простага факта

Каб даказаць, што зверстваў у Бучы не было, лукашэнкаўцы звярнуліся да француза

«Беларусь — самая паспяховая, а ў Прыбалтыцы — заняпад, закрытыя заводы». Што ж, параўнаем, колькі і чаго экспартуюць Беларусь і Літва

Каментары4

  • Лідкін боршч
    03.08.2022
    Як трэба сябе зьневажаць, каб так моцна засунуць свой язык у дупу, каб толькі падабацца кіраўніцтву. Каго ж ты, істота, гадуеш, хто твае дзеткі, як ты, нават, жывеш, такая хлусьлівая кабета.
  • Цмок
    03.08.2022
    Выпила... Закуси...
  • о
    03.08.2022
    Лучше бы она часть своей зарплаты отдала нашим рабочим, которые приносят больше пользы, чем словоблудие.

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →