Вайна1515

Пад Ізюмам украінцы захапілі сотні адзінак тэхнікі. Аналіз захопленага тлумачыць, чаму Расія не праводзіць мабілізацыі

Ашаламляльны калапс расійскіх войскаў у Харкаўскай вобласці выявіў, што Расіі больш асабліва няма чым ваяваць. 

Пад Ізюмам украінскія войскі захапілі сотні адзінак тэхнікі. Тут і далей: скрыншоты з відэа і фоты з сацыяльных сетак

Незалежны Oryx Project фіксуе страты Расіі і Украіны, зафіксаваныя відэа— і фотаматэрыяламі. Расійскі спіс за апошні тыдзень папоўніўся 333 пунктамі. З іх 224 адзінкі тэхнікі ўкраінцы захапілі. 

Гэта далёка не поўны спіс, таму што ўкраінцы яшчэ не скончылі зачысткі Ізюма і яго ваколіц. Тым не менш, ён дазваляе зрабіць некаторыя высновы. Доля састарэлай, савецкага часу бранятэхнікі значна вырасла ў параўнанні з пачаткам канфлікту. Гэта значыць, што расійскія арсеналы вычэрпваюцца. 

На захопленую тэхніку з расійскімі V, Z i O ўкраінцы наносяць свой знак: крыж

Усяго Oryx Project зафіксаваў страту расіянамі 5801 адзінак тэхнікі, у тым ліку 1083 танкаў. Для параўнання: украінцы страцілі 1577 адзінак.

Перад прарывам фронту пад Балаклеяй украінцы абрынулі на расійскія пазіцыі шквал агню. Пазней расіяне панеслі цяжкія страты падчас адступлення

Расійская армія практычна не мае і рэзерваў. Калі ўкраінцы прарвалі фронт, далей яны прасоўваліся да самай расійскай мяжы, не сустракаючы ніякага супраціву.

Такая рэдзенькая лінія абароны — на многіх участках 1300-кіламетровага фронту, прызнаюць расійскія франтавыя блогеры.

Шматлікія відэа, што фіксуюць нейтралізацыю расійскай тэхнікі, паказваюць перавагу ўкраінцаў у разведцы і высокадакладнай зброі.

Украінцы, фактычна, бачаць расійскую армію з паветра ў рэжыме анлайн, тады як расіяне — толькі ў бінокль.

На відэа заўважны таксама кантраст добра абмундзіраваных, аснашчаных украінскіх вайскоўцаў з расійскімі байцамі. Да гэтага дадаецца розніца ў матывацыі.

Дакладная колькасць палоненых расійскіх вайскоўцаў пакуль не называецца

Са статыстыкі расійскіх страт вынікае, што Масква не праводзіць мабілізацыі не столькі з палітычных прычын, колькі таму, што мабілізаваным не было б на чым ваяваць. Яны апынуліся б з калашамі супраць добра ўзброенай украінскай арміі.

Мясцовыя жыхары сустракаюць украінскі патруль. На заднім фоне — кінутая расійская бранятэхніка

Расійскія сацыяльныя сеткі поўняцца трывожным чаканнем, дзе ўкраінцы нанясуць чарговы ўдар.

Франтавыя блогеры пішуць, што ўкраінская армія ўжо разбірае мінныя загароды пад Вуглядарам — гэта між Данецкам і Гуляй-Полем, вядзе інтэнсіўную паветраную разведку над Данецкам і падводзіць бранятэхніку праз Мікалаеў да Херсона.

Расійскія войскі захоўваюць ініцыятыву ў раёне Бахмута і Горлаўкі. Аднак уся расійская групоўка на поўначы Луганскай вобласці можа апынуцца пад пагрозай пасля падзення Лімана — баі там працягваюцца двое сутак. Украінцы не толькі свабодна фарсіравалі Северскі Данец, каб выйсці да гэтага горада, але і перакінулі туды бранятэхніку. Што падзеі там разгортваюцца ў нявыгадным для Расіі рэчышчы, сведчаць допісы шавіністычных каналаў, якія прасоўваюць думку, што там украінцамі кіруюць натаўскія інструктары.

На фота ніжэй: украінскія вайскоўцы ў Ваўчанску, самым усходнім горадзе Харкаўскай вобласці, за 2 кіламетры ад мяжы з Расіяй.

Відэа фіксуюць таксама сцэны радасці і слёз на вуліцах вызваленых гарадоў і вёсак. Мясцовыя жыхары сустракаюць украінскую армію з кветкамі і сцягамі пасля паўгадавой акупацыі ў вайне, якая для ўкраінцаў набыла характар «айчыннай».

Усяго за мінулы тыдзень украінская армія вызваліла больш за 8000 квадратных кіламетраў тэрыторыі. У Харкаўскай вобласці пад кантролем расіян застаецца толькі тэрыторыя на левым беразе ракі Аскол. У выпадку падзення Лімана і выхаду ўкраінскай бранятэхнікі да Сватава, адступленне расійскай арміі з усёй поўначы Луганшчыны стане таксама пытаннем часу.

Каментары15

  • Баба Гэля
    12.09.2022
    Добра, што на Беларусi усе добра. Так добра, што i пiсаць не аб чым, акрамя спрау сусецкiх. Грошы папiлены, гранты падзелены. Усе працауладкаваны.
  • Яська-гаспадар з-пад Вільні
    12.09.2022


    . 
    «…Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да
    вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі
    мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі,
    большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… Но
    як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй
    маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды,
    багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для
    дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды
    толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.


     

    Твой
    слуга


     

    Яська-гаспадар
    з-пад Вільні»
  • Нищеброды русацкие
    12.09.2022
    И этих голодранцев Вы называете бойцами войска?
    Это ведь сброд бандитский.

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны17

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі8

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі15

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны17

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць