Грамадства88

На ўроках гісторыі ў школах будуць яшчэ больш дэманізаваць Польшчу

Дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук у праекце БелТА «Краіна гаворыць» расказала, якія змены ўнеслі ў праграму па гісторыі Беларусі.

Гінчук адзначыла, што сістэма адукацыі вельмі дынамічна рэагуе на запыты і выклікі сучаснага грамадства, і таму палітычныя падзеі апошніх гадоў прымусілі ўзмацніць акцэнты на некаторых тэмах.

Так, паводле яе, у вучэбную праграму для 11-га класа цяпер уключаныя пытанні, звязаныя з сацыяльна-эканамічнай палітыкай польскіх уладаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі і нацыянальнай палітыкай.

Прытым, паводле Валянціны Гінчук: «Для таго, каб нашы вучні і маладое пакаленне разумелі значнасць даты 17 верасня, якая стала пачаткам уз'яднання заходнебеларускіх зямель з усходнімі, з БССР, мы арыентуем педагогаў на тое, што трэба не проста трансляваць інфармацыю аб тым, якім было становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, але і прапаноўваць вучням пытанні, якія нацэльваюць на ацэначныя меркаванні, на тое, каб вучні ў тым ліку выказвалі сваё меркаванне аб тым, што яны думаюць наконт становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы і адпаведна рабілі свае высновы.

Вось гэтыя ацэначныя меркаванні сфарміруюць з часам разуменне вучнямі значнасці гэтай даты для Беларусі».

Таксама чыноўніца паведаміла, што цяпер у школах праходзяць урокі памяці, на якія запрашаюцца «грамадскія дзеячы з рэгіёнаў, якія, можа быць, яшчэ памятаюць тыя падзеі, ці дзеці тых, якія памяталі падзеі 1939 года і тое, што адбывалася на тэрыторыі Заходняй Беларусі да 1939 года».

Каментары8

  • вейшнорыя
    18.09.2022
    Гісторыю можаце мяняць хоць кожны дзень, але для мяне расея наводзіла бамбавікі на Баранавічы і праводзіла сумесны парад з нацыстамі ў Брэсце ў 1939 годзе.
  • бел
    18.09.2022
    Ну гэта пака Лукашэнка ёсьць. А не будзе Лукашэнкі і ўсё вернецца назад.
  • Zmiter
    19.09.2022
    А так же пусть не забудут рассказать про сталинские реппрессии в восточной Беларуси в 30-е и сколько было унчтожено и выслано людей в западной Беларуси после 1939, так сказать спасительного обьединения!

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць