Гэтае фота і наступнае: АР

Верхні Ларс — адзіны памежны пераход, праз які можна выехаць з Расіі ў Грузію, і ўжо тыдзень там стаяць агромністыя чэргі. Даўжыня пробкі дасягала некалькі дзясяткаў кіламетраў. Грузінскі бок працуе ў максімальным рэжыме. Кожны дзень, па даных грузінскіх уладаў, у краіну праз Верхні Ларс трапляе 10 тысяч чалавек.

Людзей сабралася столькі, што ўлады дазволілі пераходзіць мяжу не толькі на машыне, але і пешкі — праўда, 29 верасня такую магчымасць адмянілі. Расійскі бок сцягнуў да мяжы вайсковую тэхніку — баяцца, што людзі могуць пайсці на штурм памежнага перахода. У чарзе ўзнікаюць бойкі, многія людзі днямі стаяць не еўшы і не піўшы. Населеных пунктаў блізка няма, і спекулянты прадаюць ваду па 1000 расійскіх рублёў за бутэльку, гэта амаль 40 беларускіх. 

«Наша Ніва» знайшла чалавека, які вяртаўся ў Беларусь з працоўнай паездкі ў Грузію. Мужчына прыехаў на КПП з грузінскага боку прыкладна а 19-й гадзіне 24 верасня і ў выніку правёў на памежным пункце паўтара дня. Пра чаргу ён не ведаў і спадзяваўся праехаць мяжу за дзве-тры гадзіны, як гэта і было звычайна, але ж калапс адчулі і з грузінскага боку мяжы: «Наколькі я зразумеў, затор утварыўся ад таго, што рускія на сваім баку занялі машынамі ўсе палосы, у тым ліку паласу для ўезду ў Расію. Такая сітуацыя доўжылася недзе суткі, і за гэты час з боку Грузіі скупчылася шмат машын. А калі праехалі грузінскую частку памежнага перахода, пачаўся гармідар: машыны сталі ў 6 палос і загарадзілі дарогу тым, хто ўязджае ў Грузію з Расіі».

Мужчына звярнуў увагу, што мяжу пераходзяць шмат хлопцаў на веласіпедах, прычым на розных — ад дарослых ровараў да дзіцячых, прызначаных для дзяцей узростам 5-6 гадоў. На такіх маленькіх веласіпедах, вышынёй 50—60 сантыметраў, Георгій бачыў дарослых мужчын ростам недзе ў 170 сантыметраў. Такому незвычайнаму відовішчу ёсць тлумачэнне: пакуль яшчэ не было дазволу пераходзіць пешкі мяжу ў Верхнім Ларсе, для пераходу быў патрэбны нейкі транспартны сродак, нават такі, як веласіпед ці самакат.

Людзі, з якімі гутарыў на тым пераходзе беларус, былі разгубленыя: «Усе ў паніцы, усе збеглі з краіны, і ўсе стаялі ў чарзе не менш за двое сутак. Спачатку людзі расказвалі, што іх правозілі на машыне за 15—20 тысяч расійскіх рублёў (650—860 беларускіх рублёў), але праз паўтара сутак цэны сталі дахадзіць да 80 тысяч расійскіх рублёў (каля 3470 беларускіх рублёў). Такія грошы плацяць проста за тое, каб пераехаць расійскі КПП, пасля гэтага людзей высаджваюць».

Шмат хто зарабляе на людзях, уткнёных у заторы. Людзі не проста плацяць грошы за тое, каб праехаць мяжу на машыне, але і гатовыя купляць гэтыя машыны па неймаверна высокіх цэнах. Перад расійскім КПП людзі купляюць веласіпеды за 35—40 тысяч расійскіх рублёў (1517—1734 беларускія рублі), пасля КПП яго купляюць ужо за 5 тысяч расійскіх рублёў (217 беларускіх рублёў) і зноў вязуць на расійскі бок.

Самому мужчыну пашчасціла: ён вёз у Беларусь падарункі з Грузіі, у тым ліку слодычы і тры скрыні грузінскай мінеральнай вады, таму меў што есці і піць. Але Георгій расказвае, што было маральна цяжка назіраць, як у той чарзе кожны быў сам за сябе, і няпроста было бачыць сярод бежанцаў маленькіх дзяцей з маці. У выніку беларус дзяліўся з уцекачамі, што прасілі есці і піць, сваімі запасамі вады і слодычаў.

Мужчына кажа, што не бачыў у чарзе ніводнага прыхільніка ідэалогіі «рускага свету». Настрой расійскіх бежанцаў ён характарызуе як упадніцкі: «Я не бачыў людзей з усмешкамі на твары. Яны ўсміхаюцца хіба што першыя 5 хвілін пасля перасячэння расійскай мяжы, але потым разумеюць, што ім трэба прайсці 4-5 кіламетраў паміж КПП, на вуліцы холадна, а на іх тонкія куртачкі».

«Бачыў на мяжы не толькі хлопцаў, але і сем’і з малымі дзецьмі. Усё вельмі дзіка. Палова машын едуць пустыя, на вуліцы вельмі холадна, можа, 5 градусаў цяпла ноччу. Людзі ідуць пешшу, галасуюць, але я не бачыў, каб людзі падвозілі адзін аднаго, нават калі галасуе жанчына з трохгадовым дзіцём».

А вось з грузінскага боку мяжы ёсць прыкметы таго, што працуюць валанцёры. Людзі з тэрмасамі ходзяць між машын, раздаюць гарачы чай. Гэтая дапамога дарэчная: «Гэта адназначна бежанцы, неяк па-іншаму я б іх не назваў. Тыя людзі, з кім я гутарыў, бралі з сабой толькі рэчы на першы час. Відна, што ўсе выматаныя і ўсім вельмі цяжка — і памежнікам, і простым людзям. Дакладна магу сказаць, што гэта і ёсць гуманітарная катастрофа».

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

«Я туды больш не пайду». Як расійскія кантрактнікі зноў атрымліваюць позвы на вайну

Расіянін падпаліў сябе на знак пратэсту супраць мабілізацыі, у яго дыягнаставалі 90% апёкаў цела

Як прапагандысты будуць тлумачыць расіянам, што мабілізацыя — гэта «нармальна». Стала вядомая метадычка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
Хай ідуць за руzzкім караблём / Адказаць
29.09.2022
Па-першае, ніякая гэта не гуманітарная катастрофа - гэта наступствы вайны, якую развязала Расея, а тыя, хто зараз збягае, 7 месяцаў ніяк не турбаваліся наконт вайны, наконт сапраўднай гуманітарнай катастрофы, якую рашысты ўчынілі ва Ўкране. Па-другое, так, яны не хочуць ісці на імперыялістычную вайну, але чамусці 7 месяцаў моўчкі сядзелі, а можа нават і падтрымлівалі увесь гэты рашыzм, а як толькі замаячыла мабілізацыя - так адразу пераабуліся ды пабеглі ўцякаць. Ну можа хоць зарах да іх дойдзе, што такое пуцінізм, рашызм і вайна. Украінцы ужо болей за 7 месяцаў жывыць пад пастаяннымі абстрэламі, месяцамі сядзелі ў бомбасховішчах, без цяпла, без нармальнай ежы і вады. Колькі ўжо рашысты разбурылі іх хат, дамоў, розных аб’ектаў інфраструктуры, колькі загінула… Можа хоць зараз расейцы ўсвядомяць, што такое вайна, якую яны распачалі. Толькі тады яны гэта ўцямяць, калі пройдуць праз тое, праз што прайшоў украінскі народ за гэтыя 7 месяцаў!
4
стоп рашизм / Адказаць
29.09.2022
Всем этим россиянам нужно при въезде задавать вопрос: «чей Крым, чья Абхазия, Донбас»?! Поддерживают ли они путина, войну и тд. Давать подписать документ с их ответами и только потом впускать в страну
1
Andysad / Адказаць
29.09.2022
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру