Грамадства22

Па справе «Белагра» затрымалі 20 чалавек, ім шыюць як палітычныя, так і эканамічныя артыкулы

Прэс-служба МУС надрукавала ў сваім тэлеграм-канале прэс-рэліз, з якога можна даведацца новыя падрабязнасці справы «Белагра», якая стала разгортвацца пасля таго, як 29 верасня ў офіс гэтай арганізацыі прыйшоў ГУБАЗіК. Прынамсі, стала вядома, колькі супрацоўнікаў затрымалі і на падставе якіх абвінавачанняў над імі збіраюцца чыніць расправу.

Першапачаткова, як сцвярджае прэс-служба МУС, у поле зроку ГУБАЗіКа патрапіў тэлежурналіст Дзмітрый Семчанка, які пасля звальнення з АНТ уладкаваўся прэс-сакратаром менавіта ў «Белагра» — пастаўшчыка беларускай сельгастэхнікі і запчастак у краіны СНД.

Пасля затрымання Семчанкі сілавікі прыйшлі ў саму кампанію, дзе затрымалі ажно 20 яе супрацоўнікаў. Сцвярджаецца, што падчас ператрусу ў офісе фірмы, маўляў, выяўлена і канфіскавана вялікая колькасць нацыянальнай атрыбутыкі і сімволікі, ды «нават мэбля там была падабрана ў адпаведнай каляровай гаме».

Кіраўніцтву і работнікам «Белагра» закідаюцца стандартныя для большасці палітвязняў абвінавачанні: удзел у пратэстах 2020 года і цяперашняе «ўзаемадзеянне з экстрэмісцкімі рэсурсамі».

У дачыненні да затрыманых складзеныя адміністрацыйныя пратаколы, а таксама «зарэгістраваныя матэрыялы па прыкметах складаў злачынстваў: за распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці; актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак; удзел у дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання». Гэта азначае, што прынамсі частцы затрыманых пагражае палітычны пераслед па крымінальных артыкулах. 

Акрамя таго, дырэктару арганізацыі збіраюцца таксама інкрымінаваць «дачу хабару службовай асобе фірмы-партнёра за перамогу ў тэндэры», а ў аднаго з супрацоўнікаў «выяўленая марыхуана».

Чытайце таксама:

«Кабінет генеральнага дырэктара навыварат вывернулі». Сталі вядомыя падрабязнасці пагрому ў «Белагра»

Каментары2

  • Справка
    05.10.2022
    Руководство - это всего лишь нанятые менеджеры. Что с учредителями?
  • Sos
    05.10.2022
    Директору организации также инкриминируют «дачу взятки должностному лицу компании-партнера за победу в тендере», а у одного из сотрудников «была обнаружена марихуана». ХА- ХА- ХА. Курсы руководителей никто не отменял...

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач49

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць