Грамадства66

Мінская суддзя, якая штампавала палітычныя прысуды, падалася ў адвакаты

Дзясяткі кваліфікаваных адвакатаў страцілі ліцэнзіі за свае палітычныя погляды. Іх месца займаюць «правераныя» людзі. Суддзя Юлія Густыр добра вядомая мінскім пратэстоўцам. У снежні 2021-га яна зняла судзейскую мантыю, а цяпер вяртаецца да працэсаў — у новай якасці.

Густыр працавала ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Палітычныя справы яна разглядала яшчэ да выбараў. Так, у снежні 2019 года яна судзіла ўдзельнікаў акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй.

У жніўні 2020 дала 10 сутак «дыджэю перамен» Уладзіславу Сакалоўскаму за песню Цоя, якую той разам з калегам уключыў на дзяржаўным мерапрыемстве ў Кіеўскім скверы. Яе рашэннем атрымлівалі суткі музыка Цім Суладзэ, палітык Анатоль Лябедзька.

Агулам за палітыку суддзя выдала 607 сутак адміністрацыйнага арышту і штрафаў на амаль 39 тысяч рублёў, згодна з грамадзянскай сістэмай маніторынгу zubr.cc. Але гэтыя звесткі, вядома, няпоўныя, у рэальнасці ахвяр палітычнага пераследу нашмат больш, чым вядома праваабаронцам.

Густыр разглядала і крымінальныя справы. Мінскага архітэктара Арцёма Такарчука яна пакарала 3,5 гадамі калоніі — за тое, што падчас мірнага марша за свабодныя выбары той ударыў вайскоўца, які беспадстаўна затрымліваў дэманстрантаў. Сам архітэктар быў жорстка збіты.

Іншаму мінчуку яна дала 2 гады калоніі за кінуты ў бок міліцэйскага аўтобуса піўны келіх.

За спробу адбіцца ад амапаўцаў у ліпені 2020 года Густыр адправіла на 3 гады ў калонію 22-гадовага дэманстранта. А за сарваны з вадамёта элемент прысудзіла мінчуку 2 гады калоніі.

Усе гэтыя справы былі звязаныя не з хуліганствам, а са спробамі людзей дабіцца выканання элементарных нормаў законнасці — сумленнага падліку галасоў на выбарах, свабоды слова і сходаў.

Пасаду суддзі Густыр пакінула ў канцы мінулага года «ў сувязі са сканчэннем тэрміну паўнамоцтваў».

Ліцэнзію адваката былая суддзя атрымала зусім нядаўна, 10 кастрычніка.

Цяпер Густыр працуе ў юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцага раёна Мінска. Яе профіль — адзіны без фота на сайце кансультацыі.

З канца жніўня прайшла чарговая хваля затрыманняў адвакатаў. Прыйшлі па былую адвакатку мастака Алеся Пушкіна Юлію Юргілевіч. Схапілі Уладзіміра Ангельскага — ён абараняў адваката Віталя Брагінца, якога трымаюць на Валадарцы па «народным» артыкуле 342. На суткі адправілі адвакатаў Міхаіла Макарава, які абараняў у судзе палітвязня Мікіту Дранца па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння», і яго жонку, таксама абаронцу, Вікторыю Гулькову. Затрымалі таксама адвакатку Настассю Сагановіч.

Пасля выбараў 2020-га больш за 60 адвакатаў пазбавілі права абараняць людзей у судах.

Цяпер у краіне каля 1100 абаронцаў працуюць па крымінальных справах. Па меркаванні аднаго з іх, толькі 10 працэнтаў гатовыя брацца за палітычныя справы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Каля 120 адвакатаў вырашылі не працягваць сваю дзейнасць»

Каментары6

  • Дабразычлівец з-пад Койданава
    20.10.2022
    [email protected] - проста ачмурэнны ў яе службовы email. Адразу бачна, што "настаяшчая прафісіяналка".
  • клоунада
    20.10.2022
    Главный адвокат — бывший прокурор, лицензии адвокатам выдаёт в минюсте — бывший прокурор, адвокатами становятся — бывшие судьи и сотрудники КГБ. https://d-zholik.livejournal.com/103809.html 
  • Гость
    20.10.2022
    Должна быть в списке на люстрацию.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»135

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць