Грамадства22

Касцёльны камітэт Чырвонага касцёла адмовіўся выносіць рэчы з памяшкання

16 кастрычніка адбылося паседжанне касцёльнага камітэта парафіі Святога Сымона і Святой Алены, на якім удзельнікі абмеркавалі бягучую сітуацыю з зачыненым касцёлам.

Фота: Mihail Gut

Касцёльны Камітэт катэгарычна не пагадзіўся з пытаннем аб раптоўным скасаванні дамовы арэнды. Камітэт звяртае ўвагу, што парафія не мае ні фізічных, ні юрыдычных, ні матэрыяльных сродкаў. Таксама камітэт звяртае ўвагу на тое, што няма доступу да дакументацыі, што паралізавала юрыдычную і фінансавую дзейнасць парафіі. «Нам таксама не прадстаўлены і акт агляду памяшканняў комплекса будынкаў Чырвонага касцёла ад 3 кастрычніка. Толькі атрымаўшы неабходныя дакументы мы можам прадметна разглядаць справу і абмяркоўваць варыянты дзеянняў», — заяўляе касцёльны камітэт.

«Паколькі да гэтага дня ні прадстаўнікам касцёльнага камітэта, ні святарам, якія служаць у касцеле, ні біскупам, ні нават Мітрапаліту не была дадзена магчымасць убачыць сваімі вачыма пашкоджанні і пераканацца ў аварыйным стане касцёла (а ўзгаранне падцверджана толькі ў прыбудове да касцёла), то мы адмаўляемся выносіць рэчы з касцёла, бо лічым гэта беспадстаўным і немагчымым з вышэй азначанай прычыны». Тое, што прадстаўнікам парафіі забаронены ўваход у касцёл, а супрацоўнікам КУП «Мінская спадчына» і іншых арганізацый ён не абмежаваны, выклікае недавер і падазронасць», — заявілі ў касцельным камітэце. 

«Такім чынам, усе азначанныя пытанні не вырашаны, а парафія засталася сам на сам з пагрозай страты касцельных каштоунасцяў, а менавіта культавых рэчаў, архіваў, бібліятэкі, прыстасаванняў і механізмаў патрэбных пры ажыццяўленні штодзеннай дзейнасці касцёла. Таму мы не згодны, што на сустрэчы прадстаўнікоў Касцёла з прадстаўнікамі ўлады па справе Чырвонага касцёла 14 кастрычніка ў Мінгарвыканкаме атрымаўся «канструктыўны дыялог».

Касцёльны камітэт таксама прапанаваў зрабіць патрэбны рамонт за кошт парафіі (ахвяраванні і праца вернікаў), без прыцягнення бюджэтных сродкаў у найхутчэйшы тэрмін і адзінагалосна пастанавіў хадатайнічаць у кампетэнтныя органы аб перадачы будынка касцёла на баланс парафіі.

***

Нагадаем, што ноччу 26 верасня ў касцёле адбыўся пажар. У той жа дзень Адміністрацыя Маскоўскага раёна прыняла рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка. Касцёл адключылі ад усіх камунікацый. Мінгарвыканкам заявіў, што ўладальнік будынка, КУП «Мінская спадчына», не можа выконваць абавязацельствы па дамове і запатрабаваў ад рэлігійнай абшчыны вызваліць будынак ад рухомай маёмасці для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ.

Чытайце таксама:

Парафіянам Чырвонага касцёла выдзеляць часовае памяшканне для набажэнстваў

Улады: Чырвоны касцёл застанецца касцёлам, але цяпер трэба «канструктыўна спрацавацца»

Біскуп Касабуцкі ксяндзу Завальнюку: На здымках падаецца, што вы адзін. Але вы не адзін

Вернікам на чале з ксяндзом Уладзіславам Завальнюком сілавікі заміналі маліцца на прыступках зачыненага Чырвонага касцёла

Каментары2

  • Беня
    20.10.2022
    Всё будет просто. Приедут два трактора с прицепом, 20 военнопленных в жилетах вынесут "хлам на утилизацию".И ВСЁ.
  • Нпп
    05.11.2022
    А Беню адправяць на яго імя. 

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі12

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ11

Салі Руні спыняе пастаўкі сваіх кніг у Брытанію. Пісьменніца падтрымлівае забароненую Palestine Action4

Створаны бананы, якія не цямнеюць. Неўзабаве яны могуць з'явіцца ў супермаркетах2

У Егіпце сто гадоў захоўваўся «не той кракадзіл». Аказалася, што гэта асобны від, якога навука не ведала

Слон з мёртвым сланянём, каёт у Сан-Францыска, пума на агароджы… Вось якія работы сталі сёлетнімі пераможцамі конкурсу «Фатограф года дзікай прыроды»

Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп12

Для ўезду ў Казахстан беларусам трэба будзе запытваць пропуск за тры дні

Харватыя карыстаецца жаданнем Чарнагорыі ўступіць у Еўрасаюз, каб павырашаць на сваю карысць старыя спрэчкі6

Майку Майкла Джордана прадалі на аўкцыёне за рэкордныя 14 мільёнаў даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі12

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць