Свет

У Латвіі будуць судзіць грамадзяніна Беларусі за шпіянаж. Ён фатаграфаваў важныя аб'екты

Паводле латвійскіх законаў за такое злачынства можа пагражаць пазбаўленне волі да 10 гадоў і прабацыйны нагляд на тэрмін да 3 гадоў. Судовае пасяджэнне прызначана на 28 кастрычніка, піша Delfi.lv.

Грамадзяніна Беларусі па падазрэнні ў шпіянажы 15 лютага затрымала Служба дзяржбяспекі Латвіі (СДБ) сумесна з разведкай.

Спецслужбы высветлілі, што ён таемна фатаграфаваў і здымаў на відэа аб'екты латвійскай абароннай сістэмы, крытычнай інфраструктуры электразабеспячэння, а таксама важныя аб'екты грамадзянскай інфраструктуры па даручэнні беларускай ваеннай разведкі.

Усяго беларусу ўдалося здабыць інфармацыю як мінімум пра 17 аб'ектаў дзяржаўнага значэння.

Па ацэнцы СДБ, інфармацыя можа прадстаўляць важнасць як для беларускіх, так і для расійскіх вайскоўцаў. Напрыклад, даныя могуць быць выкарыстаны ў выпадку магчымага ваеннага канфлікту з НАТА, у тым ліку з Латвіяй, для планавання дыверсій або нападаў на ваенныя аб'екты і крытычную інфраструктуру краіны.

Следчыя таксама высветлілі, што затрыманы быў завербаваны і навучаны на тэрыторыі Беларусі. Яго заключылі пад варту і выставілі абвінавачванне ў шпіянажы. 28 кастрычніка пачнецца суд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела12

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

10 000 км за тры тыдні. Беларусы адправіліся ў Турцыю на аўто: што ўбачылі і колькі патрацілі?1

Аўтар «Балады аб дыктатару» цяпер адпачывае ў Парыжы23

«Была бязмежная розніца культур». У літоўскай сетцы заакрам расказалі, чаму ў іх не склалася праца ў Беларусі14

Выйшла новая Gemini 4 Argon. Яна будуе рэалістычныя 3D-сімуляцыі і пакадрава аналізуе відэа

Трамп расказаў, як і навошта карыстаецца касметыкай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць