Усяго патроху33

У Ціхім акіяне знайшлі ярка-сіняга марскога смаўжа. Гэта новы від глыбакаводных рыб

Іхтыёлагі знайшлі і апісалі новы від рыб з сямейства марскіх смаўжоў. Paraliparis selti жыве ў Атакамскім жолабе на глыбіні 5,9-7,6 кіламетра. У адрозненне ад іншых глыбакаводных жывёл, яго афарбоўка не «нябачная» чорная ці чырвоная, а ярка-сіняя, піша N+1.

Сямейство ліпаравых рыб называюць марскімі смаўжамі з-за вялікай галавы, доўгіх студзяністых целаў і адсутнасці лускі. Яны жывуць ва ўсіх акіянах ад Арктыкі да Антарктыды, і нават у Марыянскай упадзіне. У сямействе прыкладна 400 відаў.

Рыбу новага віду Paraliparis selti атрымалася злавіць у 2018 годзе. Гэта была маладая асобіна даўжынёй 7,6 сантыметра. Праз чатыры гады навукоўцы расшыфравалі яе геном і вывучылі будову цела.

Аказалася, рыба адносіцца да групы антарктычных марскіх смаўжоў. Пры гэтым яна вылучаецца колькасцю пазванкоў і прамянёў у плаўніках.

Навошта Paraliparis selti такая яркая і незвычайная афарбоўка, пакуль незразумела. Магчыма, гэта ўсяго толькі эвалюцыйная спадчына ад продкаў з мелкаводдзя.

Каментары3

  • Хочу всё знать
    24.10.2022
    Як ён вытрымлівае такі магутны ціск на той глыбіні ? Для яго апынуцца на паверхні, гэта, як чалавеку зрабіць крок у вакуум, нават значна больш, чым у вакуум.
  • Мінак
    25.10.2022
    Хочу всё знать, усе вельмі поста: ціск унутры цела рыбы такі ж, як звонку - таму ўсё ўраўнаважанае
  • Хочу всё знать
    25.10.2022
    Мінак, гэта ясна, што зьнешні ціск ураўнаважваецца вонкавым. Але ўявіце сабе той механізм для такой дробнай істоты, які гэта робіць! І матар'ял зусім не жалезны й не тытанавы. Сучасны падводны човен (не батыскаф) ці нырне глыбей 500-800 метраў?...
    Марскі акунь, дарэчы, "сядзіць" на глыбіні 400- 1000 м. дык яго распірае, калі рыбакі выцягваюць трал з той глыбіні...

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву5

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?18

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву5

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць