Грамадства33

Тры з паловай гады калоніі далі жанчыне, якая дапамагала падпольшчыкам пераходзіць мяжу

Тры з паловай гады калоніі далі палітзняволенай Алесі Буневіч, якая дапамагала пераходзіць мяжу падпольшчыкам, якім пагражала небяспека. Яе асудзілі ў закрытым рэжыме паводле ч. 3 арт. 371 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы), здзейсненае арганізаванай групай. Вядома, што сваёй віны яна не прызнала. Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Грышын, піша «Вясна».

Алеся Буневіч — дырэктарка віленскай друкарні, затрыманая 4 красавіка ў межах крымінальнай справы пасля таго, як яна прыехала з Літвы ў Беларусь.

Алесю Буневіч спачатку абвінавацілі ў «здзяйсненні акта тэрарызму групай асоб па папярэдняй змове» (ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса) у межах справы «рэйкавых партызанаў».

У прапагандысцкім фільме на БТ паказалі кавалак допыту Алесі, дзе яна распавядала, як купляла літоўскія сім-карты за некалькі дзён да паездкі ў Беларусь, паказвала, дзе хавала іх на тэрыторыі краіны, пра тое, як усё здымала на відэа, каб пасля іх маглі знайсці падпольшчыкі, якім трэба было перайсці мяжу. А таксама, што павінна была «адправіць» маладых людзей, калі яны пад'едуць да мяжы.

Але канчаткова 33-гадовай жанчыне выставілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 371 Крымінальнага кодэкса — наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай.

Прысуд у Гродзенскім раённым судзе вынес суддзя Дзмітрый Грышын.

Падтрымайце Алесю лістамі, грашовымі пераводамі, пасылкамі: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Алеся Анатольеўна Буневіч

Каментары3

  • Кожны дзень
    18.11.2022
    У акупыцыйнага фашысцкага расейскага рэжыма там што бясконцая колькасць камер?
  • BYST
    18.11.2022
    [Рэд. выдалена]
  • Кажан
    18.11.2022
    Кожны дзень, не. Адных выпускаюць, а на іхнае мейсца садзюць іншых.

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць