Грамадства11

Аляксандру Ярашуку выставілі новае абвінавачванне за «заклікі да санкцый». Але ж ён выступаў супраць

Cтаршыні ліквідаванай па рашэнні Вярхоўнага суда Асацыяцыі прафсаюзаў «Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў» выставілі новае абвінавачванне — заклікі да санкцый. Па той частцы, якую інкрымінуюць Ярашуку, яму пагражае ад 4 да 12 гадоў пазбаўлення свабоды, паведамляе «Народная воля».

Цікава, бо Аляксандр Ярашук — ва ўсялякім выпадку публічна — адкрыта выступаў супраць увядзення жорскіх санкцый у дачыненні да Беларусі, з-за чаго на яго з крытыкай нават абрынуліся некаторыя апазіцыянеры, якія цяпер жывуць па-за межамі краіны. Тым не менш менавіта за заклікі да санкцый улады хочуць прыцягнуць Ярашука да адказнасці: па інфармацыі нашых крыніц, нейкую крамолу, якая пацягнула на цэлы новы крымінальны артыкул, знайшлі ў яго камп’ютары, які праваахоўнікі забралі падчас вобыску.

Разам з Ярашуком па справе праходзяць ягоны намеснік Сяргей Антусевіч і бухгалтар Ірына Бут-Гусаім.

Раней ім інкрымінавалі 342 артыкул Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». А літаральна месяц таму Ярашуку, як кажуць, дадалі ў плечы…

Нядаўна прайшла пагалоска, што справу Аляксандра Ярашука быццам бы накіравалі ў пракуратуру, але, калі верыць крыніцам, адтуль яе ізноў вярнулі ў Следчы камітэт — ужо з новым артыкулам у дадатку.

16 лістапада Аляксандр Ярашук адзначыў за кратамі свой 71-шы год народзінаў. За кратамі ў Ярашука абвастрыліся некаторыя хваробы, адзін час ён гаварыў пра не вельмі камфортную сыраватую камеру, аднак збольшага ён нармальна трымаецца. 

Аляксандр Ярашук вельмі часта піша пранізлівыя і падбадзёрлівыя лісты сваім сынам і жонцы, падрабязна апісвае сваё цяперашняе жыццё-быццё. Але сям’я Ярашука выбрала пазіцыю не падтрымліваць зносін з журналістамі і нічога ім не распавядаць пра справу, каб нейкім лішнім словам не нашкодзіць і не абцяжарыць і без таго няпростае становішча Аляксандра Ільіча. 

Адвакаты Ярашука таксама маўчаць, бо звязаныя жорсткай падпіскай аб неразгалошванні, парушыўшы якую, могуць апынуцца без адвакацкай ліцэнзіі.

Дарэчы, па словах людзей, блізкіх да сямей зняволеных, Ярашуку і іншым фігурантам яго справы дазволілі спатканні са сваякамі. 

Сяргей Антусевіч у адным са сваіх лістоў на волю напісаў: «Трымайцеся, бо вам складаней, чым нам тут, беражыце сябе і будзьце здаровыя!».

Меру стрымання Аляксандру Ярашуку і тым, хто праходзіць з ім па справе, працягнулі да 28 лістапада. 

Мяркуецца, што справу будуць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе. Але пра дату суда пакуль нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Аляксандр Ярашук на сустрэчы з МВФ раскрытыкаваў санкцыі

Сёння пачынаецца судовы працэс над актывістамі незалежных прафсаюзаў

Каментары1

  • 00
    25.11.2022
    Приспособленец лавировал лавировал, да не вылавировал

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»9

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму ў мінскім метро дзверы вагона часта зачыняюцца перад самым носам пасажыраў? Адказвае машыніст2

Лукашэнка заявіў, што злавіў 54‑кілаграмовага сома на Прыпяці. У папярэдняй байцы гэты ж сом важыў 57 кг12

Тры краіны Еўропы рыхтуюць уласны фармат мірных перамоў па Украіне2

Расійскага экс-удзельніка «Дома-2» аштрафавалі за рэпост «Белсата»

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

Выйшаў на свабоду гомельскі актывіст Юрый Уласаў, давераная асоба Ціханоўскай у 2020‑м1

Нейрасетка ўпершыню сама звольніла чалавека3

Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю1

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»9

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць