Свет11

Financial Times: Грэф і Набіуліна не змаглі пераканаць Пуціна не пачынаць уварванне ва Украіну

Кіраўнік Сбербанка Герман Грэф і старшыня ЦБ Эльвіра Набіуліна спрабавалі адгаварыць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ад вайны, вынікае з лонгрыда, апублікаванага газетай Financial Times.

Герман Грэф. Фота: Pavel Bednyakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

За месяц да таго, як Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, давераныя асобы Пуціна па эканамічных пытаннях наведалі яго рэзідэнцыю ў Нова-Агарове, каб праінфармаваць яго пра магчымыя наступствы заходніх санкцый, піша выданне, спасылаючыся на свае крыніцы.

Паводле іх звестак, Грэф выступіў перад Пуціным з 39-старонкавай прэзентацыяй, папярэдзіўшы расійскага прэзідэнта аб катастрафічных наступствах, якія могуць настаць, калі напружанасць вакол Украіны, якая ўжо тады дасягнула апагея, яшчэ больш абвострыцца.

Выданне называе Грэфа блізкім саюзнікам Пуціна яшчэ з часоў працы ў мэрыі Пецярбурга ў 1990-х, калі будучы кіраўнік Сбербанка меў рэпутацыю самага ліберальнага чальца пашыранага атачэння Пуціна — і выказваў сваё меркаванне.

Набіуліна, «паважаны кіраўнік ЦБ», і некаторыя іншыя падзялялі асцярогі Грэфа і дапамаглі падрыхтаваць прэзентацыю, вынікае з публікацыі.

Прэзентацыя ж папярэджвала, што «строгія санкцыі» за Украіну могуць выклікаць паніку на фінансавых рынках і адкінуць расійскую эканоміку на дзесяцігоддзі назад (а якасць жыцця расіян будзе адставаць нават ад узроўню краін, якія развіваюцца).

Са слоў некалькіх людзей, знаёмых з гэтым пытаннем, пакуль Грэф распавядаў пра магчымыя наступствы, Пуцін перапыніў яго і спытаў, што Расія павінна зрабіць, каб пазбегнуць горшых з санкцый, гаворыцца ў артыкуле.

«Занадта нясмелыя, каб перасцерагчы Пуціна ад ваеннай эскалацыі, у тэхнакратаў не было выразнага рашэння: і яны не маглі прымусіць сябе сказаць Пуціну, што яму пагражае геапалітычная катастрофа», — піша Financial Times. Яны пакінулі сустрэчу, так і не даведаўшыся, што менавіта Пуцін планаваў — і ці ўлічыў ён іх паведамленне, сцвярджае выданне.

«Яны былі досыць адважныя, каб папрасіць аб сустрэчы. Але яны не змаглі давесці свой меседж», — сказаў адзін з суразмоўцаў газеты.

Няздольнасць Пуціна прыслухацца да папярэджанняў спустошыла тэхнакратаў. «Я ніколі не бачыў [Грэфа] такім. Ён быў зусім разгублены, у стане поўнага шоку», — сказаў чалавек, які бачыў Грэфа ў першыя дні вайны.

Каментары1

  • Мойша
    16.12.2022
    Казачныя Грэф і кампанія не ў стане зразумець сутнасць рускай душы, якая прагне толькі аднаго: забіваць без перапынку.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць