Пасля пачатку вайны ў Польшчы затрымалі шэсць расійскіх і беларускіх шпіёнаў
З лютага ў Польшчы затрымалі 6 чалавек, якіх падазраюць у супрацоўніцтве з расійскімі ці беларускімі службамі. Пра гэта заявіў упаўнаважаны ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Польшча Станіслаў Жарын.

Фота: Straz_Graniczna / Twitter
Ён нагадаў, што польскія ўлады выслалі з краіны 45 расійскіх чыноўнікаў, якія афіцыйна працавалі ў дыпламатыі, але вялі разведвальную дзейнасць супраць Польшчы.
«Расійскі бок і іх давераныя асобы, то-бок беларускія службы, праяўляюць актыўнасць, але гэта не застаецца па-за ўвагай польскай контрвыведкі. Шпіёнскія расследаванні працяглыя па часе, пра іх вынікі часта можна распавядаць са спазненнем», — сказаў Станіслаў Жарын.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары