Грамадства55

Што глядзець на Новы год? Альтэрнатыўны расклад святочных праграм

Трымайце наш расклад святочных эфіраў.

Беларускамоўныя эфіры

На «Белсаце» 31 снежня пакажуць некалькі цікавых фільмаў, а таксама файныя канцэрты да самай навагодняй раніцы. Дзеці могуць пабачыць тэматычныя мультфільмы «Дзе той Новы год?» (08:30), «Анча і Пэпік» (08:55), «Дванаццаць месяцаў» (15:10) і «Нязвыклы лёс Амэлі Пулён» (17:55). Удзень таксама пакажуць дакументалку «Стынг: свабодны чалавек» (16:55).

Што да вечаровай праграмы, то святочны канцэрт на канале пачнецца ў 22:45, а ў 23:45 будзе навагодні зварот да беларусаў ад Святланы Ціханоўскай. У поўнач, адразу пасля бою курантаў, прагучыць гімн БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» ў выкананні Вольнага хору, а потым пачнецца фільм-канцэрт «Народны альбом. 20 гадоў» пра юбілей культавага музычнага праекту сярэдзіны 90-х.

У 01:35 гледачам пакажуць Belsat Music Live, а пачынаючы з 02:20 святкаваць Новы год прапануюць пад канцэрт «Крамбамбулі». У 04:00 пачнецца навагодняе шоу «Партызанскі Новы год», а ў 05:30 — «Навагодні фільм-канцэрт: вяртанне дадому».

Свой жывы эфір у навагоднюю ноч прапануе «Маланка Медыя». У гэтым стрыме супрацоўнікі канала абяцаюць агучыць тэкставыя пажаданні гледачоў ці прадэманстраваць відэапаштоўкі. Дасылаць іх можна ў дырэкт у любых сацсетках канала або ў тэлеграм-бот @Malanka_inbox_bot.

Украінскія каналы

Калі не хочацца глядзець беларускае дзяржаўнае тэлебачанне, можна звярнуцца да ўкраінскага. Напрыклад, канал 1+1 пакажа 31 снежня усе пяць частак культавай каляднай гісторыі «Адзін дома», пачынаючы з 13:15 (тут і далей прыводзім кіеўскі час — на адну гадзіну назад ад беларускага). Праўда, серыі будуць ісці ў незвычайным парадку: спачатку «Адзін дома-5», потым чацвёрты і трэці фільм у серыі, і толькі пасля гэтага — першы і другі. У 22:00 пачнецца навагодні «Вячэрні квартал», а апоўначы (1:00 па беларускім часе) — канцэрт «Ты не адзін». Далей у 03:10 пакажуць канцэрт Джамалы.

Іншы папулярны ўкраінскі канал, СТБ, прысвяціць 31 снежня добраму кіно. З таго, што варта ўвагі, адзначым «Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і плацяная шафа» (18:00) і «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян» (20:51). Поўнач можна сустрэць за праглядам нятленкі «Брус Усёмагутны» (23:48).

Яшчэ адзін варыянт — канал ТЕТ. Як і ў мінулых выпадках, вам тут пакажуць навагодні «Вячэрні квартал» і калядны вечар «Ты не адзін», але ж яшчэ тут будзе ажно пяць версій легендарнага мультфільму «Ледніковы перыяд» (пачынаючы з 13:30). 

Але ж вы і самі заўсёды можаце зладзіць сабе кіна-вечар замест праглядаў тэлебачання. Цікавую падборку можна знайсці тут.

Калі вы не любіце сядзець дома, можна наведаць навагодні канцэрт у Філармоніі або ў Вялікім тэатры, ці зазірнуць на вечарыну ў шматлікія клубы горада або альтэрнатыўныя тусовачныя лакацыі. Згадаем дзве з апошніх: Dogma на Куйбышава, 22 (пачатак а 22-й) і Modul на Кастрычніцкай 16/3 (пачатак а 2-й гадзіне ночы).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Ёсць адчуванне, што наступны год можа быць лепшы». Вядомыя беларусы — пра страхі і надзеі на 2023-ці

Куды заданаціць замест падарункаў? Вось вам сотня ідэй

Бабка ад Азарава і закускі ад Джыпсінкова. Палітыкі і селебрыці падзяліліся святочнымі рэцэптамі

Каментары5

  • :(
    31.12.2022
    На душе груз, тысячи политзаключенных в тюрьме, трудно представить каково им там.
  • Я лучше съем...Свой паспорт.Я улечу,убегу,Испарюсь,Но на тебе.Ни за что не
    31.12.2022
    женюсь. Хочу я жить. Подальше от тебя, В пустыне Гоб
    и
    о!
    youtu.be/ynczA1TK_sU?t=575
    шыкардос
  • ром
    31.12.2022
    А де падборка растйских и польских каналау?

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы3

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

Цэлае мора журавін. Як на Палессі збіраюць ураджай2

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў9

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph13

Агуркі па 20 рублёў, баравікі — па 100. Ці варта ехаць на Камароўку ў кастрычніку?2

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра29

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?8

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы3

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць