Вайна

У ЕС яшчэ ў лістападзе ацэньвалі, што Расія страціла ва Украіне да 60% баявых танкаў і 250 тысяч вайскоўцаў

Камандуючы Ваеннай місіяй Еўрапейскага саюза адмірал Эрве Блежан у лістападзе 2022 года падчас выступлення перад дэпутатамі Нацыянальнай асамблеі Францыі сцвярджаў, што Расія ўжо страціла 60% агульнага запасу баявых танкаў. Як паведамляе «Еўрапейская праўда», стэнаграма выступлення Блежана на пасяджэнні камітэта па пытаннях нацыянальнай абароны французскага парламента ад 16 лістапада 2022 года была апублікаваная 4 студзеня.

Забітыя расійскія салдаты ляжаць на дарозе каля Лімана. Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo

«Па нашых найбольш верагодных ацэнках, не менш за 60 тысяч расійскіх вайскоўцаў было забіта, паранена ўтрая больш. Гэта азначае, што каля 250 тысяч расійскіх вайскоўцаў цяпер няздольныя да вядзення бою», — сказаў ён.

Адмірал дадаў, што страты з украінскага боку ацаніць цяжэй, і ў ЕС мяркуюць, што яны ніжэйшыя за расійскія, «але ўсё роўна значныя».

«Расія страціла 60% свайго танкавага арсенала, а таксама 70% свайго запасу ракет, прыдатных для паражэння наземных цэляў. Таму цяпер яна выкарыстоўвае зенітныя ракеты для паражэння наземных цэляў, з адпаведнымі праблемамі з дакладнасцю, і разлічвае на пастаўку абсталявання з Ірана ці Паўночнай Карэі», — дадаў кіраўнік Вайсковай місіі ЕС.

Ён удакладніў, што характар паставак Пхеньяна ацаніць цяжка, але Іран ужо тады прадаў Расіі беспілотнікі, а таксама вяліся перамовы аб перадачы балістычных ракет сярэдняй далёкасці.

Таксама Блежан прывёў ацэнкі ЕС, згодна з якімі Расія страціла 40% бронетранспарцёраў і 20% артылерыі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Эрве Блежан спрагназаваў аднаўленне актыўных наступальных дзеянняў з боку Украіны вясной 2023 года. Але для гэтага Кіеву трэба сфарміраваць тры новыя вайсковыя карпусы колькасцю прыкладна ў 75 тысяч чалавек — «прыкладная колькасць сухапутнай аператыўнай групы французскай арміі», адзначыў адмірал.

«Таму як ніколі гэта вайна на знясіленне, і ўкраінцы маюць патрэбу ў нашай падтрымцы, каб аднавіць свае сілы, адрамантаваць або замяніць узбраенне, падтрымцы ў аднаўленні сваіх сіл, рамонце або замене пашкоджанага ці знішчанага ўзбраення і тэхнікі, а таксама мець магчымасць працягнуць адваяванне тэрыторый, анексаваных пасля зімы», — падкрэсліў адмірал.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?4

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?6

Беларуская бягуха пра перавагу грудзей на фінішы: Смешна, але факт5

Пенсіянерка па тэлефоне «аформіла» электронную медкарту і стала «агентам спецслужбаў»4

Расклад спаборніцтваў беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-20263

Як сябе паводзяць электрамабілі ў люты мароз? Спыталі ва ўласнікаў13

«Агляд на мяжы, праверка тэлефона і канвой у кайданках». Беларуска распавяла, як з’ездзіла дадому4

Раніцай у Мінску — мінус 23°С

Біл і Хілары Клінтан пагадзіліся даць паказанні Кангрэсу аб сувязях з Эпштэйнам. Адмова пагражала ім крымінальнай справай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?4

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць