Свет

Тэлеканал «Дождь» атрымаў ліцэнзію на вяшчанне ў Нідэрландах

Медыярэгулятар Нідэрландаў выдаў тэлеканалу «Дождь» дазвол на камерцыйнае тэлевізійнае вяшчанне. На сайце рэгулятара паведамляецца, што рашэнне прынята 22 снежня 2022 года. СМІ звярнулі на гэта ўвагу толькі цяпер пасля таго, як пра гэта паведаміў карэспандэнт Латвійскага радыё ў Бруселі Арцём Конахаў, піша «Медуза».

Дазвол на вяшчанне пад брэндам «Дождя» атрымала кампанія TVR Studios B. V., паведамляецца на сайце рэгулятара. Латвійскае радыё выказала здагадку, што ліцэнзія, верагодна, дазволіць «Дождю» распаўсюджваць свае праграмы па кабельных тэлевізійных сетках ва ўсіх краінах Еўрасаюза, у тым ліку і ў Латвіі.

Сам «Дождь» пакуль навіну не каментаваў.

6 снежня 2022 года Латвійская нацыянальная рада па электронных СМІ адклікала ў тэлеканала «Дождь» ліцэнзію на вяшчанне пасля таго, як вядучы Аляксей Карасцялёў сказаў у эфіры, што тэлеканал «змог дапамагчы» шматлікім расійскім вайскоўцам, якія сутыкнуліся з парушэннямі падчас мабілізацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць8

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста29

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал для чаргавікоў3

Мерц адмяніў запланаваную размову з Трампам пасля падтрымкі апошнім «Альтэрнатывы для Германіі»11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака12

У Салігорску наркакур’еру стралялі па нагах

У Белым доме могуць замяніць Уіткафа і Кушнера на дырэктара ЦРУ 6

У Белаазёрску каля дзіцячага сада затрымалі мужчыну з вінтоўкай1

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, патрэбная дапамога14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць8

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць