Меркаванні99

Сяргей Калякін: Колькі можна апраўдвацца?

Пазачарговы з’езд Партыі камуністаў беларускай прыняў рашэнне аб перайменаванні арганізацыі. За назву Беларуская партыю аб’яднаных левых «Справядлівы свет» прагаласавала 89 з 158 дэлегатаў.

Пазачарговы з’езд Партыі камуністаў беларускай прыняў рашэнне аб перайменаванні арганізацыі. За назву Беларуская партыю аб’яднаных левых «Справядлівы свет» прагаласавала 89 з 158 дэлегатаў.

Старшыня партыі Сяргей Калякін адказвае на пытанні «Нашай Нівы»:

«Наша Ніва»: Якія ўражанні пакінуў з’езд?

Сяргей Калякін: Добрыя ўражанні. Зрабілі ўсё, што задумалі. Усё прайшло, як і мелася быць.

«НН»: Не шкада было развітвацца са старой назвай?

СК: Шкада. Заўсёды цяжка развітвацца з часткай свайго жыцця, а ў камуністычнай партыі я ад 1975 году. Многа было звязана з кампартыяй. Тым не менш, сённяшнія рэаліі дыктавалі нам такі крок.

«НН»: Дык чым менавіта абумоўлена перайменаванне?

СК: Не мне вам гаварыць, што існуюць абсалютна розныя стаўленні да камуністычнай партыі. Асабліва ў тых краінах, дзе камуністы былі ва ўладзе. Колькі ўжо можна расказваць, што мы не тыя камуністы, якія былі ва ўладзе ў СССР? Наша партыя была ўтвораная толькі ў 1991 годзе. Тым не менш, нам увесь час даводзілася апраўдвацца. Мы ведаем тыя плюсы і тыя мінусы, якія былі ў КПСС. Мы ніколі не заплюшчвалі вочы на адмоўнае ў камуністычным кіраванні ў нашай краіне. Змена назвы проста спрашчае камунікаванне з людзьмі. Часта людзі згодныя з нашымі меркаваннямі, але калі чуюць, што гэта камуністы, то не хочуць мець нічога агульнага.

«НН»: Шмат людзей выйшла з ПКБ на гэтай хвалі?

СК: Пакуль што чалавек 7‑8. Думаю, што агулам выйдзе чалавек 100‑150. Ёсць некаторыя падбухторшчыкі, якія кажуць, што мы здрадзілі сваім ідэалам. Хаця, магчыма, выйдзе і меней.

«НН»: А чаму ў новай назве прысутнічае «аб’яднаныя левыя»?

СК: ПКБ таксама была аб’яднанай партыяй. Гэта яшчэ на другім з’ездзе партыі было прынята. Таксама да «Справядлівага свету» могуць далучыцца сябры незарэгістраваных левых партый, яны самі заяўлялі аб такім намеры. Напрыклад, Партыі працоўных. Мы гэтага не хаваем.

«НН»: З’езд праведзены, рашэнне аб змене назвы прынятае. Што цяпер?

СК: Мэты засталіся тымі ж, што былі. Трэба больш актыўна працаваць з людзьмі, казаць ім праўду аб сітуацыі ў краіне. Выбары нам у гэтым сэнсе будуць спрыяць.

«НН»: А са сваім удзелам у выбарах вызначыліся?

СК: З асабістым — не. Вызначыліся, што будзе ўдзельнічаць кандыдат ад «Справядлівага свету». Хто ім стане будзе вядома ў пачатку наступнага году.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну3

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi1

Беларуска больш за два гады чакала падачы на шэнгенскую візу, а пасля яе проста правароніла7

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі5

Расіяне ўдарылі па фабрыцы Roshen у Вінніцы

Лукашэнка задаволены вынікамі ўнясення на палі салігорскіх калійных адкідаў8

Беларус, які стаў расійскім наёмнікам, вярнуўся ў Слуцк — без увагі з боку сілавікоў. Заклікае іншых не паміраць за Расію19

Бацьку і сына Кабарчукоў, асуджаных у Беларусі за «тэрарызм», збіраюцца судзіць і ва Украіне2

Трое іншаземцаў, якіх тыдзень шукалі ў Баранавічах, знайшліся1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну3

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць