Свет1111

Кадыраў прызначыў міністрам свайго 26-гадовага пляменніка і арыгінальна растлумачыў гэта

Кіраўнік Чачні Разман Кадыраў заявіў, што яму смешныя абвінавачванні ў парушэнні расійскіх законаў з-за прызначэння блізкіх сваякоў на дзяржаўныя пасады.

Днямі стала вядома пра прызначэнне 26-гадовага Хамзата Кадырава міністрам маёмасных і зямельных адносін, віцэ-прэм'ерам рэспублікі Чачня. Аўтары расследавання нагадалі пра федэральны закон, які забараняе прыём на дзяржслужбу блізкага сваяка, калі адзін падначалены іншаму.

На гэта адрэагаваў Рамзан Кадыраў:

«Паслухаць іх страшылкі, дык уся рэспубліка разваліцца з-за таго, што сярод сотні тысяч служачых у рэгіёне некалькі маіх блізкіх сваякоў. Не смяшыце мяне, — напісаў кіраўнік Чачні ў сваім тэлеграм-канале. — З маіх сваякоў у любой установе і на любой пасадзе патрабаванні ў дзясяткі разоў большыя, таму што ім трэба даказваць, што яны працуюць не дзякуючы мне, а насуперак. Каму давяраю, таго і прызначаю».

У 2018 годзе Руская служба Бі-бі-сі падлічыла, што са 158 буйных чыноўнікаў у Чачні 30% — гэта сваякі Рамзана Кадырава, 23% — аднавяскоўцы, яшчэ 12% — сябры чачэнскага лідара і іх сваякі. У 2021 годзе дачка кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава Айшат стала міністрам культуры рэспублікі. На момант прызначэння на гэтую пасаду ёй было 22 гады.

Каментары11

  • даведка
    05.02.2023
    Виктор Лукашенко в этом возрасте уже сидел в Совбезе и контролировал всех силовиков, не будучи генералом.
  • BND
    05.02.2023
    Я так разумею гэта беларускія навіны?
  • Сож
    05.02.2023
    «… са 158 буйных чыноўнікаў у Чачні 30% — гэта сваякі Рамзана Кадырава, 23% — аднавяскоўцы, яшчэ 12% — сябры чачэнскага лідара і іх сваякі.» Агулам 65% займае сямейка. Памяняй у артыкуле прозвішча на Лукашэнка і атрымаеш беларускія рэаліі, дзе таксама ўсё належыць адной сямейцы

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу25

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём5

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу25

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць