Улада11

Саўмін Беларусі і Расіі ўхваліў праект саюзнага бюджэту на 2010 год

Праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2010 год ухвалены Саветам міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі,

пасяджэнне якога прайшло 28 кастрычніка ў Маскве пад старшынством кіраўнікоў урадаў дзвюх краін Сяргея Сідорскага і Уладзіміра Пуціна.

Як паведаміў Пуцін па выніках пасяджэння, аб’ём узносаў дзвюх краін захаваны на цяперашнім узроўні. «Нягледзячы на вядомыя складанасці, мы знайшлі магчымасць для таго, каб захаваць аб’ём узносаў у казну Саюзнай дзяржавы на бягучым узроўні», — цытуе расійскага прэм’ер‑міністра РІА Новости.

Аб’ём бюджэту на 2009 год складае 4,87 млрд. рублёў, узнос Расіі — 65%, Беларусі — 35%.

Пуцін канстатаваў, што рэалізацыя планаў сумесных дзеянняў па мінімізацыі наступстваў глабальнага крызісу «прыносіць рэальную аддачу, стымулюе дзелавую актыўнасць».

«Мы і беларускія калегі перакананыя, што неабходны новыя крокі, накіраваныя на пашырэнне кааперацыі, на падтрымку ўзаемнага гандлю і сумесных праектаў, здольных пацягнуць за сабой усю эканоміку», — сказаў расійскі прэм’ер.

Паводле яго слоў, Беларусь і Расія маюць намер дабівацца далейшага павышэння эфектыўнасці расходаў на сумесныя праграмы, што фінансуюцца на саюзныя сродкі. Гаворка найперш ідзе пра высокатэхналагічныя праекты.

Акрамя таго, на пасяджэнні асаблівая ўвага была нададзена пытанням умацавання ўзаемадзеяння ў сферы знешняй палітыкі, забеспячэння абароназдольнасці і бяспекі Саюзнай дзяржавы, адзначыў Пуцін.

БелаПАН

Каментары1

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць