«Вайсковая адукацыя набірае папулярнасць». У Мінску могуць адкрыць яшчэ адно кадэцкае вучылішча
Пытанне адкрыцця яшчэ аднаго гарадскога кадэцкага вучылішча разглядаецца ў Мінску. Аб гэтым расказала «Мінск-Навінам» першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Барысенка.

— На сёння ў Мінску функцыянуе адно кадэцкае вучылішча на вул. Цікоцкага, 57. І яно вельмі запатрабавана ў хлопцаў. Мы бачым, што штогод прахадны бал павышаецца, пастаянна павялічваецца конкурс. Акрамя таго, тэма вайсковай адукацыі набірае папулярнасць у дзяцей і бацькоў. У такім вялікім горадзе, як Мінск, усе-такі наспела неабходнасць адкрыцця і другой падобнай навучальнай установы. Некалі ў Мінску і былі дзве кадэцкія вучэльні, — распавяла Л. Барысенка.
Паводле слоў спікера, стаіць задача прапрацаваць пытанні адкрыцця новай установы адукацыі з зацікаўленымі ведамствамі, у тым ліку з Міністэрствам адукацыі і МУС. У якім будынку і дзе будзе размяшчацца яшчэ адно кадэцкае вучылішча, пакуль не вырашана.
— Пакуль гаворка не ідзе пра новабудоўлю. Цяпер гаворым пра тое, што неабходна знайсці ўжо існуючы будынак, магчыма, дзесьці які мае патрэбу ў капітальным або бягучым рамонце. Ён павінен адпавядаць пэўным патрабаванням. Так як навучэнцы будуць знаходзіцца ў ім кругласутачна, там неабходна наяўнасць не толькі навучальных памяшканняў, але і, магчыма, спальных, — адзначыла Л. Барысенка.
У існуючае Мінскае гарадское кадэцкае вучылішча могуць паступаць хлопчыкі пасля 7-га і 9-га класаў, якія пражываюць у сталіцы. Набор ажыццяўляецца на конкурснай аснове.
-
Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка
-
Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі
-
«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары