Улада

Рэчыца. Браты Аляксей і Канстанцін Змушкі. Берасце. Андрэй Любянчук

27 кастрычніка ў Беларусі актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі вывесілі дзесяткі бел‑чырвона‑белых сцягоў. У той дзень на некалькі гадзінаў былі затрыманыя актывісты БХД з Рэчыцы Аляксей і Канстанцін Змушко. 28 кастрычніка з раніцы Канстанціна зноў забралі ў міліцыю.

Ніякага абвінавачання зноў не прад’явілі. Як паведаміў прэсавай службе БХД Аляксей Змушко, «з братам проста размаўлялі, спрабавалі высветліць, навошта ён развешваў сцягі, але Канстанцін трымаўся пазіцыі, што ён проста прагульваўся па горадзе».

Некалькі гадзінаў ўчора ў пастарунку правялі і актывісты БХД з Берасця. Іх затрымалі ў сувязі з тым, што ў «час пік» у цэнтры горада былі вывешаныя шэсць бел‑чырвона‑белых сцягоў. Як паведаміў кіраўнік гарадской Берасцейскай арганізацыі БХД Андрусь Любянчук, яго з сябрамі затрымалі на вуліцы. Сказалі, што хлопцы быццам бы падобныя на злачынцаў, што здзейснілі «гэтыя проціпраўныя дзеянні». Але доказаў, што менавіта хлопцы вывесілі сцягі не было, і прыкладна праз дзве гадзіны іх адпусцілі. Міліцыянты пратаколу не складалі.

Фотаздымкі з акцыі ў Рэчыцы, Берасці і іншых гарадах можна бачыць на сайце bchd.info.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні25

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць